Беларусь уводзіць бязвізавы рэжым для грамадзян 80 краін

Аляксандр Лукашэнка 9 студзеня падпісаў указ № 8 «Аб устанаўленні бязвізавага парадку ўезду і выезду замежных грамадзян». Дакументам устанаўліваецца бязвізавы парадак уезду ў Беларусь на тэрмін не больш за 5 сутак пры ўездзе праз пункт пропуску «Нацыянальны аэрапорт Мінск» для грамадзян 80 дзяржаў, паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі.

Гэта Албанія, Аман, Андора, Антыгуа і Барбуда, Аргенціна, Аўстралія, Аўстрыя, Балгарыя, Барбадас, Бахрэйн, Бельгія, Боснія і Герцагавіна, Бразілія, Вануату, Ватыкан, В'етнам, Вялікабрытанія, Гаіці, Гамбія, Гандурас, Ганконг, Германія, Грэцыя, Данія, Садружнасць Дамінікі, ЗША, Індыя, Інданезія, Ірландыя, Ісландыя, Іспанія, Італія, Канада, Карэя, Кіпр, Кітай, Кувейт, Латвія, Ліван, Літва, Ліхтэнштэйн, Люксембург, Макао, Македонія, Малайзія, Мальта, Мальтыйскі Ордэн, Манака, Мексіка, Фэдэратыўныя Штаты Мікранэзіі, Намібія, Нарвегія, Нідэрланды, Нікарагуа, Новая Зеландыя, Панама, Партугалія, Перу, Польшча, Румынія, Сальвадор, Самоа, Сірыя, Сейшэлы, Сэнт-Вінсэнт і Грэнадыны, Сінгапур, Славакія, Славенія, Уругвай, Фінляндыя, Францыя, Харватыя, Чылі, Чэхія, Швейцарыя, Швецыя, Эстонія і Японія.

Пры гэтым для грамадзян Гаіці, В'етнама, Гамбіі, Індыі, Гандураса, Кітая, Намібіі, Лівана і Самоа дадатковым умовай з'яўляецца наяўнасць сапраўднай шматразовай візы дзяржаў ЕС або Шэнгенскай зоны з адзнакай аб ўездзе на іх тэрыторыю, а таксама авіябілетаў на вылет з мінскага аэрапорта ў працягу пяці дзён з даты ўезду.

Новыя правілы ахопліваюць таксама такую катэгорыю, як неграмадзяне Латвіі і асобы без грамадзянства Эстоніі.

Дакумент накіраваны на актывізацыю падарожжаў бізнэсменаў, турыстаў, прыватных асоб, якія маюць агульнаграмадзянскія пашпарты, і не будзе распаўсюджвацца на замежнікаў, якія ажыццяўляюць службовыя паездкі: дыпламатычныя, службовыя, спецыяльныя і іншыя прыраўнаваныя да іх пашпарты пад увагу прымацца не будуць.

Для ўезду ў бязвізавым рэжыме неабходна мець пры сабе сапраўдны пашпарт ці іншы дакумент для выезду за мяжу, які замяняе яго, грашовыя сродкі (на кожны дзень знаходжання суму ў валюце або ў беларускіх рублях, эквівалентную не менш чым дзвюм базавым велічыням), медыцынскі страхавы поліс на суму не менш за 10 тысяч еўра, які дзейнічае ў Беларусі.

Парадак бязвізавага перамяшчэння не распаўсюджваецца на асоб, якія прыбываюць у Беларусь авіярэйсамі з Расіі, а таксама якія маюць намер ажыццявіць вылет у аэрапорты Расіі (дадзеныя рэйсы з'яўляюцца ўнутранымі, памежны кантроль на іх не ажыццяўляецца).

Указ уступіць у сілу праз месяц пасля афіцыйнага апублікавання.

Паводле nn.by