25 гадоў таму Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР набыла статус канстытуцыйнага закона

Роўна чвэрць стагоддзя таму, у жніўні 1991 года, Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі набыла статус канстытуцыйнага закона.

Дэкларацыя, якая абвясціла вяршэнства беларускай Канстытуцыі на тэрыторыі БССР, была прынятая Вярхоўным Саветам годам раней, 27 ліпеня 1990-га. За яе прагаласавалі 229 дэпутатаў з 232, якія зарэгістраваліся, трое – устрымаліся.

Статус закона дакумент атрымаў 25 жніўня 1991 года праз тры дні пасля правалу путчу ГКЧП у Маскве. Тады ж на тэрыторыі рэспублікі была спыненая дзейнасць Кампартыі. 19 верасня таго ж года ў сувязі з перайменаваннем БССР у Рэспубліку Беларусь у назву і тэкст дэкларацыі былі ўнесеныя адпаведныя змены, а 15 сакавіка 1994-га ў развіццё палажэнняў дэкларацыі была прынятая новая Канстытуцыя.

Паводле БелаПАН


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение