У "Чарнобыльскім шляху" ў Мінску паўдзельнічала тысяча чалавек

У "Чарнобыльскім шляху" ў Мінску паўдзельнічала тысяча чалавек. Пра гэта паведамляюць назіральнікі. Дазволеная сталічнымі ўладамі акцыя прайшла ў аўторак, 26 красавіка.

На пачатку шэсця, каля кінатэатра "Кастрычнік", было каля 500-800 чалавек. Ужо падчас руху калоны да яе далучаліся людзі (называлася нават лічба ў паўтары тысячы ўдзельнікаў).

Калона ўдзельнікаў "Чарнобыльскага шляху-2016" дайшла да плошчы Бангалор, дзе было абвешчана, што мітынг праводзіцца не будзе. Людзі ўшанавалі памяць ахвяраў чарнобыльскай бяды хвілінай маўчання.

Анлайн з акцыі гл. тут.