“Дай Дарогу!” прэзентаваў першы беларускамоўны сінгл

Гурт “Дай Дарогу!” прадстаўляе на Еўрарадыё першую ў сваёй амаль 20-гадовай гісторыі песню на беларускай мове “Не веру”. Па словах лідара калектыву Юрыя Стыльскага, ад гурта такога кроку даўно чакалі, і вось, момант надышоў.

 

“Неяк мяне прабіла. Магчыма, таму, што я наглядзеўся розных дакументальных ролікаў на Youtube, натхніўся і вырашыў сказаць праўду. Гэта песня пра адчуванні і перажыванні беларусаў, а таксама вынік перажытага. Можна сказаць, што мне было прыемна працаваць з мовай: карані ёсць карані. Да таго ж, я адкрыў для сябе новы буквар. Таму, магчыма, гэта будзе не адзіная наша песня па-беларуску”, — інтрыгуе лідар“Дай дарогу!”.

Песня “Не веру” традыцыйна была запісаная на хатняй студыі Стыльскага. Канцэртная прэзентацыя трэка адбудзецца падчас штогадовай музычнай прэміі “Даём рады”, дзе 27 лютага апроч “Дай Дарогу!” выступяць :B:N:, Dzieciuki i Neuro Dubel, а Еўрарадыё падвядзе музычныя вынікі 2015 года.

Квіткі можна набыць у гарадскіх касах, а таксама на сайце Kvitki.by.

Кошт: танцпол — 270 тысяч