100 гадоў БНР: Дакументы сведчаць. Раскол у шэрагах

У сакавіку 1918 года ў Радзе БНР вызначыліся прыхільнікі трох галоўных саюзаў. Гэта былі саюз з Расіяй, саюз з Германіяй і саюз з Украінай. Кожная з гэтых краін ужо захапіла частку тэрыторыі Беларусі, мела намер аформіць захоп як частку сваёй тэрыторыі, ці, як Германія, перадаць беларускія землі краінам-саюзніцам — Літве і Польшчы.

Яднанне беларускіх палітычных дзеячаў, якое дазволіла абвясціць незалежнасць БНР, аказалася нядоўгім — пратрымалася месяц. Галоўным чыннікам разладу стала пытанне, з якімі краінамі БНР павінна заключыць саюзныя дамовы.

У сакавіку 1918 года ў Радзе БНР вызначыліся прыхільнікі трох галоўных саюзаў БНР. Гэта былі саюз з Расіяй, саюз з Германіяй і саюз з Украінай. Тлумачылася ўсё проста: кожная з пералічаных краін ужо захапіла частку тэрыторыі Беларусі, мела намер аформіць гэты захоп як частку сваёй тэрыторыі, ці, як Германія, перадаць захопленыя беларускія землі краінам-саюзніцам — Літве і Польшчы. Спрэчным для радаўцаў было пытанне, ці будзе спрыяць той ці іншы саюз аб’яднанню беларускіх земляў у незалежную краіну. Бясспрэчнага станоўчага адказу ні для аднаго з гэтых саюзаў не мелася. Трэба было тэрмінова пачынаць дыпламатычную працу, якая вельмі хутка стала галоўнай працай радаўцаў.

Прыхільнікі саюза з Расіяй аргументавалі сваю пазіцыю, звяртаючы ўвагу на працу Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцяў, які на тыя часы ўзначальваў Іосіф Сталін. 31 студзеня 1918 года ў складзе гэтага наркамата быў створаны Беларускі нацыянальны камісарыят, Белнацкам (дакументы пра яго стварэнне і дзейнасць захаваліся ў Нацыянальным архіве Беларусі). Узначаліў структуру бальшавік Аляксандр Чарвякоў, намеснікам прызначаны эсэр Уладзіслаў Скарынка, сакратаром стаў Зміцер Жылуновіч. Разам з беларускімі секцыямі РКП(б) Белнацкам не толькі агітаваў людзей за савецкую ўладу, але вёў культурна-асветніцкую працу сярод беларусаў на тэрыторыі Савецкай Расіі, клапаціўся пра бежанцаў, браў на ўлік беларускія арганізацыі і ўстановы, адкрываў беларускія школы і клубы, выдаваў літаратуру на беларускай і рускай мовах.

Пад уплывам гэтых арганізацый у Белнацкаме сфармавалася ідэя Беларускай Савецкай Рэспублікі. Гэта выяўлялася ў прыняцці адпаведных рэзалюцыяў беларускімі сходамі, канферэнцыямі і з’ездамі, у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі, занятай савецкімі войскамі. Як зазначаў Яўген Калубовіч, «рэзалюцыі гэтыя дзеля таго й маюць у розных варыянтах адну й тую-ж схэму з трох тэзаў: няпрызнаньня пазафронтавай БНР і яе кіруючых органаў — Рады й Ураду БНР; дэклярацыі ў адданасьці савецкай уладзе й Расеі; супрацьстаўленьня БНР ідэі БССР (фэдэрацыі ці саюзу Беларусі з Расеяй) як спосабу вырашэньня права беларускага народу на нацыянальнае самавызначэньне» (тут і далей аўтарскі правапіс захаваны. — НЧ).

Кіраўнікі Белнацкаму выступалі за ўтварэнне ў складзе Расіі савецкай беларускай рэспублікі з правамі нацыянальна-культурнай аўтаноміі. Ідэю падтрымлівала Цэнтральнае бюро беларускіх секцый РКП(б), арганізаваных з бежанцаў-беларусаў у розных гарадах Расіі.

Прыхільнікі саюза з Украінай грунтавалі сваю пазіцыю на двух матывах. Першы — усталяванне мяжы паміж БНР і УНР згодна з прынцыпам этнічнай перавагі беларускага насельніцтва, вызначанай даследаваннямі прафесара Карскага. Другі — на тэрыторыі Украіны пачалі збірацца і фармавацца польскія вайсковыя часткі (кіраўнікі БНР лічылі, што іх у красавіку 1918 года было ўжо 15 тысяч). Заключэнне саюзу, на думку яго прыхільнікаў, павінна было станоўча для БНР вырашыць гэтыя пытанні, адправіць польскае войска ў Польшчу.

28 красавіка быў падрыхтаваны «Прелиминарный договор между Украинской Народной Республикой и Белорусской Народной Республикой по вопросу о государственных границах», у якім, у прыватнасці, зазначалася: «4. В свою очередь Правительство Украинской Народной Республики обязуется оказать дружескую поддержку Правительству Белорусской Народной Республики в переговорах его с Великороссией о признании независимости Белорусской Народной Республики и в вопросе о проведении белорусско-великорусской границы». Найбольшым прыхільнікам саюза з Украінай з’яўляўся Вацлаў Ластоўскі, які нават распаўсюдзіў на гэтую тэму спецыяльную адозву.

Прыхільнікі саюза з Германіяй сцвярджалі, што немцы добра ставяцца да беларускай справы, як гэта было бачна яшчэ ў Першую сусветную вайну. Паколькі тагачасныя палітычныя лідары Літвы, Польшчы і Украіны былі ў саюзе з Германіяй і фактычна выконвалі загады нямецкага вайсковага камандавання, некаторыя беларусы таксама палічылі больш мэтазгодным дамаўляцца наўпрост з Германіяй. 25 красавіка ў Кіеў паслу Германіі ў УНР быў перададзены сакрэтны мемарыял, падпісаны А. Цвікевічам, прафесарам М. Доўнар-Запольскім і П. Трамповічам. Мемарыял быў пададзены на нямецкай мове з наступнага арыгіналу, у якім вызначалася сітуацыя і спадзяванні БНР:

«Ваше Превосходительство! Мы, делегаты Белорусского Правительства, обращаемся с предложением к Вам, представителю Германского правительства, обратить внимание на белорусский вопрос, получивший сильное и здоровое развитие в последнее время.

Работа белорусского народа над созданием своего правительства могла проявиться по условиям военного времени позже, чем аналогичная работа на Украине и среди других народностей России. Но стремление к созданию самостоятельного государственного организма было всегда сильно среди руководящих белорусских партий, ибо эта тенденция основывалась на естественном стремлении народных масс. Чувство государственности глубоко внедрено в понятие белорусского народа, ибо оно основывается на его истории, этнографии, языке и на общности экономического строя. Не говоря о славной самостоятельности, государственной жизни древнего периода, напомним, что в средневековый период его истории до 1569 г. Белоруссия представляла самостоятельное государство под главенством Государя Литовской династии, а с 1569 г. по конец ХVIII стол. составляла федеративную часть Великой Польской Республики, пользуясь, однако, внутри своей территории суверенным правом. Подчинение России не уничтожило в белорусах государственной самобытности, и в 1830, и в 1863 г.г. белорусы, не только интеллигенция, но и народ, приняли участие в восстании против Русского Правительства, сражаясь на братском поле вместе с поляками за свободу родины. Последовавшие затем годы тяжёлого режима смели белорусскую литературу, интеллигенцию, но в народе не уничтожили чувства государственной самостоятельности. Полного слияния народных белорусских масс с Россией не могло произойти между прочим по той весьма существенной причине, что белорусский народ по своей культуре всегда примыкал к народам западно-европейским, а не к востоку. Высший класс населения, притом весьма численный, и ныне слившийся в большинстве с народной массой, пользовался широко развитым конституционным правом, а многочисленные города пользовались немецким правом.

В экономическом отношении наша страна с 12-ти миллионным белорусским населением небогата дарами природы, но имеет хорошо развитые и культурные хозяйства — лесных и сельско-хозяйственных культур, не знает голодовок, имеет в общем экономически устойчивое крестьянство, владеющее землею на исторически развитом в Белоруссии праве собственности, притом трудолюбивое крестьянство. Наша страна всегда была местом обширного сбыта немецких или онемеченных товаров и в свою очередь давало значительное количество балтийским портам леса, хлеба, кожи и пр.

Наш народ своим трудолюбием достиг достаточной степени благосостояния, не смотря на тяжесть царского режима. Насколько последний был для нас тяжел, видно из того, что наша страна была беднее других школами, не имела ни одной высшей школы, и ничего не разрешалось с 1863 по 1905 г. печатать на белорусском языке. И это потому, что Царское Правительство знало о тяготении к самостоятельной государственности, которое глубоко заложено в нашем народе. Теперь этот вопрос стал жгучим и от Германского Правительства зависит — поставить ли его в благоприятное положение и тем обратить симпатии нашего народа к Германии или же обратить симпатии и взоры нашего народа в другую сторону, быть может менее благоприятную для германских интересов…

Если бы белорусский вопрос заинтересовал германскую политику, то конкретно мы бы выступили со своей стороны с нижеследующими предложениями:

1. Мы просили бы о признании самостоятельности Белоруссии и власти в ней в лице Рады и ее коалиционного Министерства.

2. Мы просили бы установления с местными немецкими властями таких отношений, при каких наше Правительство могло бы сорганизовать свои силы для установления своей власти в восточной Белоруссии, ныне занятой большевиками.

3. Вместе с тем, мы настоятельно просили бы о сохранении Белоруссии в ее естественных исторических, этнографических и экономических границах. Конкретно, мы настоятельно будем просить о сохранении за Белоруссией Гродзеншчыны, течения р. Припяти и г. Вильно. Если настояния о первых двух территориях вызываются соображениями экономическими и этнографическими, то относительно г. Вильно мы должны напомнить, что этот город сейчас — это умственный центр Белоруссии, наиболее живо сознающий идею белорусской национальной самостоятельности».

На наступны дзень пасля візіту ў Германскую амбасаду ў Кіеве прэзідэнтам Рады І. Серадой, прэзідэнтам сакратарыяту Я. Варонкам і пяццю радаўцамі была накіраваная тэлеграма на імя германскага імператара Вільгельма ІІ са словамі падзякі за вызваленне Беларусі «ад цяжкаго ўціску чужаго пануючаго здзеку і анархіі» і просьбай узяць Беларусь пад апеку Германіі. Германія, аднак, ніяк не адрэагавала на прапанову, і надзеі на яе дапамогу аказаліся марнымі.

Гэтая тэлеграма мела дрэнныя наступствы. Адзінства беларускіх палітычных сілаў было скасаванае. 1 мая ад удзелу ў працы ўрада адмовіліся Грыб і Бадунова, кабінет Варонкі выйшаў у адстаўку, самая буйная палітычная партыя — Беларуская сацыялістычная Грамада — распалася на тры партыі.

У архіве захавалася запіска невядомай асобы Язэпу Варонку: «Дзядзька Язэп, рыхтуйцеся, на вас будуць выліваць памыі».

На жаль, «выліваць памыі» на сваіх паплечнікаў на доўгі час стала характэрным для беларускай палітычнай эліты.

Таццяна Процька, “Новы Час”

Тэгі: БНР