Вядзецца запіс на новы курс “Беларускага Калегіюма“ – “Прагматыка ідэнтычнасці” (Пётр Рудкоўскі)

На нашай планеце існуе агромністае мноства спосабаў афармлення нацыянальнай ідэнтычнасці. Адны базуюцца на гісторыях міфічнага характару, іншыя – на гісторыях максімальна набліжаных да навуковай гісторыі. У аснове адных ляжыць эклектычны набор ідэй, іншыя утвараюць больш-менш паслядоўную сістэму. Адны больш рэвалюцыйныя, іншыя – больш кансерватыўныя. Якім чынам фармаваць нацыянальную тоеснасць – гэта рашэнне канкрэтных груп людзей. Але ў гэтай сітуацыі пажадана ўзважыць «выгады» і «затраты» той ці іншай опцыі з разлікам на дзесяцігоддзі або нават стагоддзі.

Ідэнтычнасць як вынік разліку выгадаў і затратаў – такая пастаноўка справы можа падацца нетыповай, а нават дзіўнай. Гэта праўда, што падыход нетыповы, але выкарыстанне логікі затрат-і-выгадаў не будзе здавацца такім дзіўным, калі зважым, што затраты/выгады бываюць не толькі фінансавымі, але таксама кагнітыўнымі і камунікацыйнымі. Амаль кожны меў у сваім жыцці досвед, калі, напр. са сваім сябрам дамовіліся аб нечым, але кожны па-рознаму зразумеў прадмет дамовы, у выніку чаго прыходзілася патраціць шмат часу і сілаў на выясненне і выпраўленне такога непаразумення. Вось – прыклад кагнітыўна-камунікацыйных затрат. Іх можна вывучаць, аналізаваць і выпрацоўваць спосабы прадухілення.

Прагматыка ідэнтычнасці – гэта наватарскі падыход, які з мінулага году распрацоўваецца ў Беларускім інстытуце стратэгічным даследаванняў (BISS). Матывам для яго распрацоўкі стала перакананне, што праблематыка ідэнтычнасці стала ахвярай мала прадуктыўных палемік паміж «прымардыялізмам» і «канструктывізмам» або «натуралізмам» і «канструктывізмам». У прапанаваным цыкле лекцый будуць растлумачаны недахопы дагэтулешніх падыходаў (асабліва ўсцяж папулярнага падыходу Гелнэра-Андэрсана) і выкладзены прынцыпы прагматыкі ідэнтычнасці.

Калі?

Даты ўдакладняюцца
18.30


Пётр Рудкоўскі

Дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў (BISS), кандыдат (PhD) філасофскіх навук. Сфера навуковых інтарэсаў: інстытуцыйныя змены, прагматыка нацыянальнай ідэнтычнасці, крытычнае мысленне. Лаўрэат прэстыжнай прэміі імя Льва Сапегі (Польшча).

Падаць заяўку!

Дадатковая інфармацыя: info@belcollegium.org