„Трыяда” ў Беластоку

Царкоўныя песні ў выкананні трох сясцёр прагучалі ў Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку. Тут свой альбом прэзентаваў сямейны калектыў „Трыяда” з Макаўкі.

Кружэлка „Тры анёлы” ўжо другая па ліку.

Паводле кіраўніцы калектыва Анны Пятроўскай, яны выступаюць не толькі на аглядах беларускіх песень, але і на царкоўных фестывалях:

– Ёсць некалькі песень з „Багагласніка”, ёсць сакральная музыка. Калі мы кудысьці ехалі, то выступалі з сакральнай музыкай. Так назбіралася, тое што мы рыхтавалі на міжнародны фестываль у „Гайнаўскія дні царкоўнай музыкі” і ў Варшаву на „Хрысціянскі агляд”.

Сёстры з „Трыяды”: Уршуля, Юстына і Анна, выступаюць на конкурсах і аглядах ужо 20-ць гадоў. Яны былі шматразовымі лаўрэатамі фестывалю „Беларуская песня” і ўдзельнікамі агульнапольскага агляду народных калектываў і спевакоў у Казімежы Дольным.'

Лукаш Леанюк, “Беларускае Радыё Рацыя”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение