Сучасная беларуская літаратура на слых

Сучасная беларуская літаратура з вялікімі цяжкасцямі праторвае сабе дарогу да чытача, у прычынах гэтага можна разбірацца бясконца, аднак па сутнасці сёння кожны можа купіць кнігу беларускага пісьменніка. Але мы рэдка задумляемся, што ў Беларусі жывуць людзі, у якіх фактычна няма шанцаў пазнаёміцца з нашай літаратурай – гэта людзі з інваліднасцю па зроку. Паводле інфармацыі БелТІЗ, такіх людзей у краіне каля 50 тысяч чалавек, з якіх 20 тысяч – гэта асобы з найбольш сур'ёзнымі формамі захворвання.

Аўдыякніга – гэта тая форма бытавання літаратуры, якая не праігнаруе людзей з інваліднасцю па зроку як сваіх патэнцыйных спажыўцоў.

Калі казаць пра беларускамоўныя аўдыякнігі, то ў выпадку з класікай усё не так і дрэнна (хаця спіс найменняў усё адно даволі абмежаваны): можна паслухаць творы, напрыклад, Уладзіміра Караткевіча, Івана Мележа, Якуба Коласа, Івана Шамякіна. Безумоўна, за ўвесь час існавання Беларускае радыё зрабіла значны ўнёсак у агучванне літаратуры, таксама ёсць іншыя незалежныя ініцыятывы, якія працуюць на гэтай ніве. Аднак з самай свежай актуальнай сучаснай беларускай літаратурай у гэтай галіне вялікі прабел.

Наш праект аніяк не прэтэндуе на поўнае вырашэнне праблемы, хутчэй мы б хацелі абазначыць шлях і зрабіць канкрэтныя крокі ў гэтым кірунку і шукаем партнёраў у гэтай справе.

Штогод мы праводзім літаратурную прэмію Гедройца, якая ўручаецца за найлепшы празаічны твор выдадзены па-беларуску ў папярэднім годзе. Лонг-ліст і шорт-ліст гэтай прэміі становяцца пэўнага кшталту спісам найлепшых кніг, якія былі напісаныя па-беларуску за апошні час.

Сёлета шорт-ліст з 6 кніг ужо вызначаны журы:

  • Уладзімір Арлоў. «Танцы над горадам»
  • Альгерд Бахарэвіч. «Сабакі Эўропы»
  • Адам Глобус. «Сям’я»
  • Вінцэсь Мудроў. «Забойца анёла»
  • Павел Севярынец. «Беларусалім»
  • Анка Упала. «На заснежаны востраў»

Менавіта з аднаго з гэтых твораў мы плануем зрабіць аўдыякнігу, якая ў першую чаргу будзе бясплатна распаўсюджвацца сярод людзей з інваліднасцю па зроку.

Ахвяруй, абяры кнігу – распаўсюдзь беларускую літаратуру

Вынікі прэміі Гедройца стануць вядомыя 11 кастрычніка. Аднак, з улікам спецыфікі нашай задачы, мы б не хацелі адразу вырашаць, што гэта будзе аўдыякніга менавіта твора-пераможцы сёлетняй прэміі. На выбар кнігі, якая ў выніку будзе агучана, уплываюць спонсары і спонсаркі. Калі вы абіраеце лоты за 20 і 50 рублёў, то, калі ласка, напішыце ў каментарах да праекта, за якую з 6 кніг вы аддаяце свой голас / галасы.


02-78bc4906bc81ac992c63b1e2d25380542bc86ef6.jpg


Асоба або кампанія, якая зробіць найбольшы ўнёсак (1000 рублёў), будзе мець вялікую долю галасоў пры выбары той ці іншай кнігі.

Такім чынам, канчатковы выбар складаецца так:

  1. адна траціна – кніга-пераможца прэміі Гедройца
  2. яшчэ траціна – кніга, якая будзе найчасцей згадана спонсарамі, якія ахвяруюць 20 і 50 рублёў
  3. яшчэ траціна – кніга, якую хацеў бы бачыць агучанай галоўны спонсар/ка

У выпадку, калі галоўных спонсараў двое, то долі адпаведна ператвараюцца ў чвэрці.

На што патрэбныя грошы:

  • на аплату студыйнага часу
  • на аплату працы гукарэжысёра
  • на ганарар дыктару (актору)
  • на падрыхтоўку старонкі праекта ў інтэрнэце
  • на прэзентацыю аўдыякнігі афлайн пасля атрымання выніковага прадукту (мерапрыемства будзе праведзена ў снежні-студзені, аб месцы правядзення будзем паведамляць дадаткова)
  • таксама плануецца правесці сустрэчу з прэсай
  • некалькі спатканняў з мэтай прасоўвання тэмы сярод мэтавай аўдыторыі (кастрычнік-лістапад)
Падрабязнасці глядзіце на платформе ulej.by

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение