Стаў вядомы шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг (нагадаем, у поўным спісе была 21 кніга):

Алесь Разанаў. Перавыбранае. Выдавецтва Змітра Коласа, Мінск.
Антон Францішак Брыль. Цмачанка. Выдавецтва “Янушкевіч”, Мінск.
Вальжына Морт. Эпідэмія ружаў. Выдавецтва “Логвінаў”, Вільня.
Валянціна Аксак. Завінены рай. Выдавецтва “Галіяфы”, Мінск.
Вольга Гапеева. Граматыка снегу. Выдавецтва “Галіяфы”, Мінск.
Ігар Кулікоў. Валадар загадак. Выдавецтва “Медысонт”, Мінск.
Іна Снарская. Вогнепаклонніца. Выдавецтва “Кнігазбор”, Мінск.
Міхаіл Рубін. Пераклад з Іншага. “Издательские решения” па ліцэнзіі Ridero
Усевалад Сцебурака. Сны дарог. Выдавецтва “Медысонт”, Мінск.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцы адбудзецца 20 верасня а 19:00 у кафэ “Грай” (вул. Iнтэрнацыянальная, 33). 

Адметна, што на паэтычную прэмію, названую ў гонар зоркі беларускай эмігранцкай паэзіі Наталлі Арсенневай, сёлета прэтэндуюць тры паэт_а/_кі, якія стала жывуць за межамі Беларусі,  Антон Францішак Брыль, Вальжына Морт і Іна Снарская.

Сябрамі журы Прэміі ў 2018 годзе з'яўляюцца: паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, літаратуразнаўца і пісьменніца Вольга Іпатава, паэт і выдавец Дзмітрый Строцаў, паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч і паэтка Наста Кудасава. Сябры журы не галасуюць за кнігі, рэдактарамі якіх яны былі. 

Леташняя ўдзельніца Прэміі і сёлетняя сябра журы, паэтка Наста Кудасава, адзначае: “Цешуся, што мне выпала гэтакая прыгода  пракаўтнуць столькі паэзіі за адным махам. Далягляд адкрыўся неверагодны, канечне.  І ўсведамленне, наколькі ж мы багаты народ, раз маем такую размаітасць творцаў. Хочацца найперш дзякаваць усім аўтарам за сілы і крылы, за тое, што не спыняюцца адчуваць, называць, трансліраваць галоўнае.”

Літаратурная прэмія імя Наталлі Арсенневай ушаноўвае аўтара ці аўтарку найлепшай паэтычнай кнігі на беларускай мове, выдадзенай у папярэднім Прэміі годзе. Арганізатары прэміі Беларускі ПЭН-цэнтр, ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Узнагарода ўручаецца пры падтрымцы Фонда культуры і адукацыі Орса-Рамана і  Харытатыўнага фонда Згуртавання беларусаў Вялікай Брытаніі.

Прэмія заснаваная ў гонар беларускай паэткі Наталлі Арсенневай (1903—1997) у 2017 г. і ўручаецца за найлепшую паэтычную кнігу на беларускай мове. Першым лаўрэатам прэміі стаў Уладзімір Някляеў за зборнік паэзіі “Толькі вершы”.

Сачыце за навінамі прэміі праз старонку прэміі (https://www.facebook.com/paezija) на фэйсбуку.

Беларускі ПЭН-Цэнтр


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение