Прымаюцца заяўкі на кнігу-карцінку "Звяры, якіх ніхто не бачыў, апроч нас"

Вясёлыя філасофскія вершы для дзяцей ад вядомага шведскага пісьменніка Ульфа Старка і 25 каляровых разваротаў ад выбітнай фінскай ілюстратаркі Лінды Бундэстам.

Такіх звяроў і праўда ніхто (апроч нас!) не бачыў - у кнізе вы пазнаёміцеся з Эскалопам, Кракавякам, Сланцам, Клыпантропкай, Качэўлікам ды іншымі цудоўнымі істотамі, якія жывуць вакол і ўнутры нас. Яны навучаць чытача думаць пра важнае і заўважаць дзівоснае ў сабе і іншых.

Лёгкае чытво для глыбокіх думак!

Што за кніга?

Кніга выйшла ў 2016 годзе ў Швецыі, атрымала прызнанне і шэраг намінацый ды прэмій. Ранейшыя кнігі Ульфа і Лінды перакладзеныя на многія мовы, але гэтая пакуль толькі на нарвежскую і дацкую. Пераклад на беларускую мову гатовы - засталося толькі выдаць кнігу! Для гэтага і збіраем грошы.



Што за вершы?

Вершы Ульфа Старка чытаць весела: рытм у іх неманатонны, а рыфмы часам раскіданыя там і сям - іх цікава лавіць, як рыбінак.


=Макмакі=

Ледзь-ледзь пачнецца раніца,
даюць Макмакі тут нырца –
з уцёса старчмака!

Разам як адна сям’я –
гэта іх калонія,
гурт і талака.

Хоча хтось прамовіць “я” –
“МЫ” рвецца з языка.


01-defe930e69c386a9250d485475b9d256d5f80a58.jpg


Якія ў кнізе ілюстрацыі?

Ілюстрацыі Ліндэ Бундэстам выкананыя ў змяшанай тэхніцы. Кніга дапаможа прывіць густ да канцэптуальнага афармлення.

Часам героі вершаў перабіраюцца на суседнія старонкі :-)

Здорава, калі дзіця можа знаёміцца з разнастайнымі стылямі малюнка!


02-46ed41bb19f5136b0331ee25b019c731f91d667a.jpg


Для каго гэтая кніга?

Кніга будзе выдатным падарункам дзецям 5 - 10 гадоў, а таксама аматарам якаснай канцэптуальнай ілюстрацыі і дзіцячай паэзіі.


03-0d63dce6fab5c3afb5caef2bec16f8270fe15f8d.jpg


Якая гэта будзе кніга?·

  • Цвёрдая вокладка, прыемная на вобмацак
  • Афсетная папера
  • 52 старонкі
  • Вялікія каляровыя ілюстрацыі на ўсіх разваротах
  • Фармат А4

 

04-72d970251ea9bce8d9ef5b0664a42aed5f7ee50e.jpg


Хто мы?

Перакладчык - Алеся Башарымава, у перакладах якой па-беларуску выйшлі кнігі Тувэ Янсан пра мумітроляў, кнігі-карцінкі Эвы Сусы і Бэнжамэна Шо ды Ульфа Нільсана і Эвы

Эрыксан, а таксама паэзія Эдыт Сёдэргран і нобелеўскага лаўрэата Тумаса Транстромера.

facebook.com/basharymava

basharymava@gmail.com


Выдавец - Надзя Кандрусевіч, якая ў 2018 годзе стварыла выдавецтва Koska, што выпускае якасную шведскую дзіцячую літаратуру па-беларуску. Тут выйшлі кнігі Юі Вісландэр і Свэна Нурдквіста Маму Му, кніга Юі Вісландэр “Ёрдзіс”, а таксама кніга-карцінка Сары Лундберг “Птушка ўва мне ляціць, куды захоча”

facebook.com/publishinghouseKoska

nkandrusevich@tut.by


Што будзе пасля?

Пасля выдання мы збіраемся зладзіць шэраг прэзентацый і запрасіць у Беларусь Лінду Бундэстам.

Кнігі можна будзе набыць у кніжных крамах, спіс якіх можна будзе паглядзець на фэйсбук-старонцы выдавецтва.


Цікавыя спасылкі

Фэйсбук-старонка кнігі

Агляд кнігі па-ангельску

Пасля "Дыктатара": у Беларусі збіраюць грошы на кнігу філасофскіх вершаў для дзяцей


Якім чынам можна дапамагчы беларускаму перакладу гэтай кнігі пабачыць свет – чытайце тут.