Прымаюцца заяўкі на Дудараў пераклад «Евгения Онегина», які 80 гадоў лічыўся страчаным

Першы пераклад «Евгения Онегина» на беларускую мову, які быў выкраслены з гісторыі літаратуры і 80 год лічыўся згубленым.

  • Пераклад, які быў зроблены на дзесяць год раней за кананічны пераклад Аркадзя Куляшова.
  • Тры тэксты, надрукаваныя паралельна: геніяльны раман Пушкіна і бліскучыя пераклады Алеся Дудара і Аркадзя Куляшова.
Падтрымаць выданне і падпісацца на яго можна па гэтай спасылцы.


02-607c9edbf33ecbee82654e22473b7e033b43afa5.jpg


  • аматараў класічнай літаратуры;
  • неабыякавых чытачоў беларускага прыгожага пісьменства;
  • школьных настаўнікаў, вучняў і іх бацькоў, філолагаў, даследчыкаў і акадэмічных
  • выкладчыкаў;
  • тых, хто вывучае беларускую мову і ўдасканальвае свой моўны ўзровень;
  • перакладчыкаў і даследчыкаў беларускай школы мастацкага перакладу.


03-e8325bef860c41869823e6579d50c3e047786c43.jpg


  • Стаць удзельнікам буйнога кніжнага праекту па вяртанні агульнанацыянальнай культурнай спадчыны;
  • далучыцца да агульнага руху аднаўлення гістарычнай справядлівасці і ўшанавання памяці забітых беларускіх паэтаў;
  • атрымаць унікальнае выданне, якое месціць тры выбітныя літаратурныя тэксты і змястоўны навуковы дадатак;
  • мець магчымасць вывучэння беларускай мовы па выбітных мастацкіх узорах;
  • адчуцьць асалоду “стэрэаэфекту” ад паралельнага чытання трох выбітных тэкстаў двух славянскіх літаратур.


04-64dc686cc6b4557c415352d206946e7f7ff72116.jpg


5 прычын замовіць кнігу:

  1. Зрабіць густоўны і выкшталцоны падарунак сябрам, дзецям, выкладчыкам;
  2. Узбагаціць хатнюю бібліятэку нешараговым унікальным выданнем.
  3. Займець тры кананічныя тэксты класічнай літаратуры пад адной вокладкай (тры Анегіны лепей за аднаго).
  4. Стаць удзельнікам агульнага руху па вяртанні нацыянальнай спадчыны.
  5. Набыць, нарэшце, тую самую адзіную кнігу, якую можна смела браць з сабой для
    паўсядзённага чытання як на бязлюдны востраў, так і ў касмічнае падарожжа.


А што, калі я ўжо чытаў ці маю кананічны пераклад Аркадзя Куляшова?

Атрымайце асалоду параўнання арыгінальнага тэксту Пушкіна, перакладу Аркадзя Куляшова і перакладу Алеся Дудара! Адчуйце асалоду «стэрэаэфекту» ад паралельнага чытання трох выбітных тэкстаў дзвюх славянскіх літаратур. Адразу ТРЫ Анегіны лепей за аднаго :)

ХТО ТАКІ АЛЕСЬ ДУДАР?


08-540ec86c8cba9c486aa6097dda747c2abb482f1a.jpg


У 1936 годзе па ўсім СССР распачалася падрыхтоўка да сотых угодкаў смерці Пушкіна. У кожнай савецкай рэспубліцы, і ў тым ліку ў БССР, былі створаны камісіі па перакладзе галоўных твораў рускага паэта на нацыянальныя мовы. Беларускую камісію ўзначаліў Янка Купала. Менавіта ён прымаў рашэнне: хто з беларускіх паэтаў будзе перакладаць той ці іншы твор. Для сябе Купала абраў “Медного всадніка”, Пятру Глебку даручыў “Боріса Годунова”, Аркадзю Куляшову – “Цыганы”, Тодару Кляшторнаму – “Каменного гостя”, Кузьму Чорнаму – “Повесті Белікна”, але галоўны раман рускага генія, “Евгеній Онегін”, ён перадаў для перакладу бліскучаму паэту, выбітному перакладчыку Алесю Дудару.

Тагачасныя газеты пісалі: беларускія літаратары сабатуюць заданне камісіі і не спяшаюцца з перакладамі. Толькі два паэты здалі свае працы ў вызначаны тэрмін. Гэта былі Тодар Кляшторны і Алесь Дудар.
У лістападзе 1936 Алесь Дудар быў арыштаваны і праз год катаванняў расстраляны. У тую ноч, 29 кастрычніка 1937 года, былі забіты болей за сто чалавек: паэты, празаікі, крытыкі, навукоўцы, дзяржаўныя дзеячы. Гэтая дата ўвайшла ў гісторыю пад назвай “Ноч расстраляных паэтаў”.

Пераклад “Анегіна”, зроблены Алесем Дударом, доўгі час лічыўся страчаным, дый наогул згадкі пра гэтага паэта ў літаратуры былі немагчымымі. У 2017 годзе даследчыца міжваеннай літаратры Ганна Севярынец адшукала страчаны рукапіс. Гэтая падзея выклікала жывы інтарэс грамадства і шырокі розгалас ў СМІ.

Два гады ў выдавецтве “Рэгістр” ішла сур’ёзная праца па падрыхтоўцы выдання да друку: трэба было расчытаць і адкаментаваць рукапіс, удакладніць правапіс, вырашыць шматлікія юрыдычныя пытанні, вызначыцца з фарматам і навуковым суправаджэннем праекту. Удзел у працы прынялі даследчыкі і літаратуразнаўцы, спецыялісты ў гісторыі міжваеннай літаратуры, эксперты-пушкіністы, кнігавыдаўцы.

Кніга ўжо звярстаная і гатовая да друку. Фінішная прамая – з 7 сакавіка 2020 года на краўдфандынгавай платформе Ulej.by распачаўся збор сродкаў на выданне “Трох Анегіных”: арыгінальны тэкст і два выбітных беларускіх пераклада аўтарства Алеся Дудара і Аркадзя Куляшова з’явяцца перад чытачом у паралельнай вёрстцы, радок да радка.


09-f61c701154f2643f9cb05c6449aff3021299a1b8.jpg

Ганна Севярынец - літаратуразнаўца, даследчык літаратуры, укладальніца кнігі «Тры Анегіны».


10-3391363d4389d74460df8bcf84000c345981d93b.jpg

Аляксандр Фядута - доктар філалагічных навук, навуковы кансультант выдання.


Кантакты для пытанняў і прапаноў:

+375 25 940 62 42

pr@profmedia.by

ulej.by