Працягваецца прыём заявак на ўдзел у фестывалі «Pradmova» у Мінску

2-5 красавіка ў Мінску адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі «Pradmova». Таксама ў гэтым годзе фестываль пройдзе ў Віцебску (22 лютага), Брэсце (29 лютага), Гродна (7 сакавіка) і яшчэ ў адным горадзе (14 сакавіка), які вызначыцца з дапамогай народнага галасавання на сайце і старонках праекта ў сацыяльных медыя.

«Pradmova» – пляцоўка для камунікацыі паміж выдаўцамі, аўтарамі, рэдактарамі, ілюстратарамі, дызайнерамі і чытачамі. Фестываль праходзіць з 2018 года. Штогод у ім прымаюць удзел найлепшыя беларускія і замежныя літаратары, а праграма складаецца з дзесяткаў разнастайных імпрэз.

Арганізатары запрашаюць усіх жадаючых даслаць свае ідэі, якія можна будзе рэалізаваць у межах фестываля, а таксама стаць яго партнёрам. 

Каб падаць заяўку на ўдзел, прайдзіце па спасылцы.

"Беларускі ПЭН-Цэнтр"