Праграмы падтрымкі акадэмічнай супольнасці

Артыкул аднаўляецца. Стан 02.11.

У першай частцы артыкула – спіс замежных універсітэтаў, дзе сёння адкрытыя адмысловыя праграмы для беларусаў, з актуальнымі ўмовамі і дэдлайнамі. Другая частка – для навукоўцаў і выкладчыкаў. Трэцяя частка прысвечаная магчымасцям і дапамозе, якую можна атрымаць ў Беларусі. 

Ёсць актуальная навіна? Пішыце на adukacyja@gmail.com – дадамо яе ў спіс. Таксама пішыце, калі заўважылі памылку альбо маеце ўдакладненні па пералічаных праграмах.

ВНУ і стыпендыі за мяжой

Бясплатныя моўныя курсы

Праект BY LINGUA HELP прапаноўвае рэпрэсаваным беларускам бясплатнае вывучэнне замежнай мовы

Польшча

1. Cтыпендыя імя Кастуся Каліноўскага. Спецыяльны фонд, створаны для беларускіх студэнтаў, якія не могуць атрымаць адукацыю ў Беларусі. Падрабязнасці тут

  • Для каго: рэпрэсаваныя і выключаныя з універсітэтаў
  • Умовы: стыпендыя на навучанне ў бакалаўрыяце альбо магістратуры ў Польшчы 1250/1500 zł, таксама будзе прапанаваны курс польскай мовы. Валоданне польскай мовай не абавязковае.
  • Працэдура падачы заяўкі: трэба асобна паступіць ў адзін з польскіх універсітэтаў (гл. прапановы ніжэй) і паралельна падавацца на стыпендыю. Спіс неабходных дакументаў гл. на стар. 3.
  • Кантакт: bialorus.studium@uw.edu.pl
  • Дэдлайн: 29.11.2020

2. Сілезкі ўніверсітэт у Катавіцах адкрывае дадатковы набор на 40 месцаў для грамадзян Беларусі. Універсітэт гатовы падтрымліваць таксама сваіх цяперашніх беларускіх студэнтаў.

  • Для каго: рэпрэсаваныя і выключаныя з універсітэтаў
  • Умовы: бясплатнае навучанне на любой спецыяльнасці, бясплатныя курсы польскай, бясплатнае месца ў інтэрнаце на 1 месяц, псіхалагічная дапамога
  • Дэдлайн: 30.10.2020, кантактуйце ў універсітэтам напрамую як мага хутчэй, дакументы можна будзе данесці да 31.11.2020

3. Універсітэт А. Міцкевіча ў Познані запрашае на бясплатныя месцы для студэнтаў з Беларусі, якія былі адлічаны па палітычных нагодах.

  • Для каго: рэпрэсаваныя і выключаныя з універсітэтаў
  • Умовы: бясплатнае навучанне на любой спецыяльнасці па-ангельску альбо па-польску
  • Працэдура падачы заяўкі: Каб атрымаць дапамогу, звяртайцеся да адміністрацыі праграмы. Трэба мець дакумент аб выключэнні з беларускага вуза.
  • Кантакт: amuoes@amu.edu.pl

4. Універсітэт Марыі Складоўскай-Кюры ў Любліне прапаноўвае 10 месцаў для навучання ў магістратуры па любой спецыяльнасці

  • Для каго: рэпрэсаваныя і выключаныя з універсітэтаў
  • Працэдура падачы заяўкі: звяртайцеся напрамую ва ўніверсітэт і прыкладайце да свайго ліста тлумачэнне сваёй сёняшняй сітуацыі ў Беларусі (чаму дакладна вы не можаце працягнуць сваё навучанне тут)
  • Кантакт: rekrutacja.by@umcs.pl

6. Эканамічны ўніверсітэт у Катавіцах прапаноўвае бясплатную адукацыю, магчымасць перавесціся з Беларусі і курс польскай мовы.

7. Вышэйшая школа менеджмента ў Коніне, беластоцкі філіял фінансуе магістарскія стыпендыі для навучання па праграме Master of Business Administration

  • Для каго: для людзей з вышэйшай адукацыяй у эканамічнай сферы
  • Умовы: 2 семестра, візавая і юрыдычная падтрымка.

8. Акадэмія выяўленчых мастацтваў у Шчэціне прапаноўвае 5 месцаў для рэпрэсаваных беларусаў

  • Для каго: па адным месцы на спецыяльнасцях архітэктура, графіка, жывапіс, медыя, дызайн
  • Працэдура падачы заяўкі: звяртайцеся напрамую ва ўніверсітэт
  • Кантакт: renata.pilarczyk@akademiasztuki.eu
  • Дэдлайн: 10.11.2020

9. Cтыпендыяльная праграма Solidarni z Białorusią. Спецыяльны фонд, створаны для рэпрэсаваных беларускіх студэнтаў. Падрабязнасці тут

  • Умовы: стыпендыя на навучанне ў бакалаўрыяце (1240 zł) альбо магістратуры (1500 zł) у Польшчы выплачваецца напрацягу 10 месяцаў
  • Працэдура падачы заяўкі: трэба асобна паступіць ў адзін з польскіх універсітэтаў (гл. прапановы вышэй альбо звяртайся напрамую ў іншыя ўніверсітэты) і пасля залічэння звязацца з Нацыянальнай агенцыяй па акадэмічных абменах (NAWA) і падавацца на стыпендыю.

11. Праграма імя Stefana Banacha

  • Для каго: для студэнтаў інжынерна-тэхнічных, сельскагаспадарчых, бія-хімічных накірункаў і іншых дакладных навук
  • Умовы: стыпеныя для навучання ў магістратуры
  • Працэдура падачы заяўкі: запаўняйце анкету

Германія

1. Анлайн-семестр у Берліне, пачынаючы з лістапада 2020

  • Для каго: рэпрэсаваныя і выключаныя з універсітэтаў студэнты любых спецыяльнасцей, уключаючы медыкаў.
  • Умовы: бясплатны анлайн-семестр у адным з лепшых універсітэтаў Берліна па-ангельску альбо па-нямецку. 12 месцаў
  • Працэдура падачы заяўкі: дасылайце мэйл з пазнакай Berlin і кароткім апісаннем сваёй сітуацыі; назвай свайго беларускага ўнівера, спецыяльнасцю і курсам; указаннем узроўня валодання замежнымі мовамі
  • Кантакт: studentsolidarity2020belarus@gmail.com
  • Дэдлайн: 4.11.2020

2. Анлайн-семестр ва ўніверсітэце Гамбурга для мінімум 150 студэнтаў, пачынаючы з лістапада


Спампоўвайце і глядзіце ўважліва прапанову ўнівера: большасць курсаў па-нямецку, але ёсць і па-ангельску, па-французску, па-гішпанску, па-польску, па-чэшску і інш. Нават курс па венгерскай мове ёсць!Скачать
  • Для каго: рэпрэсаваныя і выключаныя з універсітэтаў студэнты розных спецыяльнасцей
  • Умовы: бясплатны анлайн-семестр у Гамбургу. Абіраць курсы можна нават калі ў табліцы напісана «нуль» у слупку з колькасцю вольных месцаў
  • Працэдура падачы заяўкі: дасылайце мэйл з пазнакай Uni Hamburg кароткім апісаннем сваёй сітуацыі; назвай свайго беларускага ўнівера, спецыяльнасцю і курсам; указаннем узроўня валодання замежнымі мовамі і спісам абраных курсаў
  • Кантакт: studentsolidarity2020belarus@gmail.com
  • Дэдлайн: 7.11.2020, а на тыя курсы, што пачынаюцца пазней (адпаведна з інфой у табліцы), можна і пазней падавацца

3. Універсітэт Ляйпцыга, магістарскія праграмы Global Studies (па-ангельску) і European Studies (па-ангельску і -нямецку). Агулам 3 месцы.

  • Для каго: падавайся, калі цябе закранулі рэпрэсіі, і маеш скончаны бакалаврыят/дыплом, альбо як мінімум студэнт*ка 4 курса па спецыяльнасцях сацыяльныя, палітычныя навукі, гісторыя, юрыспрудэнцыя
  • Умовы: бясплатнае анлайн-навучанне напрацягу семестра па-ангельску і/ці -нямецку, з перспектывай застацца на ўсю магістратуру
  • Працэдура падачы заяўкі: дасылайце мэйл з пазнакай Leipzig і кароткім апісаннем сваёй сітуацыі; назвай свайго беларускага ўнівера, спецыяльнасцю і курсам; указаннем узроўня валодання адпаведнымі замежнымі мовамі; матывацыйным лістом на мове праграмы на 0,5-1 старонку
  • Кантакт: studentsolidarity2020belarus@gmail.com
  • Дэдлайн: 4.11.2020

Літва

1. Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт дае студэнтам магчымасць перавесціся з беларускіх ВНУ на працягу ўсяго года. Зрабіць гэта можна ў любы момант з максімальным перазалікам ужо пройдзеных курсаў. Больш інфармацыі – па спасылцы. Урад Літвы выдзяляе на праграму 200 тысяч эўра.

Славакія

1. Стыпендыяльная праграма для беларусаў ад урада Славакіі. Спіс патрэбных дакументаў і ўмовы можна знайсці на сайце праграмы і на старонцы амбасады Славакіі.

Чэхія

1. Унівэрсытэт імя Масарыка адкрывае стыпендыяльную праграму для даследчыкаў з Беларусі (для тых, хто скончылі аспірантуру/маюць ступень PhD).

  • Дэдлайн: 31.12.2020

Італія

Ассоциация беларусы в Италии «Supolka”, совместно с Университетом Кальяри и Падуанским Университетом, хотим обратить ваше внимание на возможное оказание помощи беларуским студентам и преподавателям от ассоциации Scholars at Risks (https://www.scholarsatrisk.org/).

Scholars at Risk — это международная сеть учебных учреждений, чья миссия состоит в защите ученых и продвижении академической свободы. На протяжении 20 лет организация, членами которой являются многие престижные университеты мира, оказывает поддержку пострадавшим ученым и преподавателям от насилия, террора и режима. Если вы преподаватель или ученый, заполните форму. С вами свяжутся для обсуждения возможных вариантов помощи.

Если вы студент, заполните эту форму, которая предназначена для сбора информации о пострадавших студентах. Данные будут переданы Европейскому студенческому союзу, European Students’ Union (https://www.esu-online.org/), который совместно со Scholars at Risk вовлечен в проект оказании помощи белорусским студентам.

Падтрымка выкладчыкаў і навукоўцаў

Чэхія

1. Унівэрсытэт імя Масарыка адкрывае стыпендыяльную праграму для даследчыкаў з Беларусі (для тых, хто скончылі аспірантуру/маюць ступень PhD).

  • Дэдлайн: 31.12.2020

Германія

  1. Навуковы кампус імя Ляйбніца «Усходняя Еўропа – Глабальнае партнёрства» (Германія) у межах праграмы Postdoc Grants for Scholars from Belarus прапаноўвае стыпендыі на 1-3 месяцы даследванняў у Ляйпцыгу, Халле альбо Йене для беларускіх навукоўцаў. Больш інфармацыі тут.
    Дэдлайн: 01.12.2020

Польшча

  1. Нацыянальная агенцыя па акадэмічных абменах (NAWA) прапаноўвае стыпендыі для навукоўцаў. У межах праграмы Вы можаце атрымаць стыпендыю і паехаць выкладаць на год у адну з польскіх вну. Больш інфармацыі тут і тут. Кантакт ва ўніверсітэце Быдгашч тут.

Падтрымка і дапамога ў Беларусі

  1. Задзіночанне беларускіх студэнтаў пачынае збор прозвішчаў людзей, якія падвяргаліся ціску і рэпрэсіям з боку адміністрацыі ці выкладчыкаў_ц праз свае погляды, меркаванні і дзейнасць. Распавядзі пра ціск і рэпрэсіі тут.
  2. РАДА і Фонд міжнароднай салідарнасці (ФМС) ужо шмат гадоў падтрымлівае беларускае грамадства ў яго імкненні да свабоды, дэмакратыі і поўнай незалежнасці. Сёлета яны таксама праводзяць мерапрыемствы для тых, хто пастрадаў ад дзеянняў улады. Сачыце за навінамі тут
  3. Дабрачынны фонд “Беларусь будучыні”. Фонд плануе аказваць дапамогу ў перападрыхтоўцы, а таксама гуманітарную, юрыдычную, фінансавую і псіхалагічную дапамогу для пацярпелых беларусаў. Сачыць за анонсамі можна у сацсетках і на сайце фонда. 
  4. Дзякую — ініцыятыва, якая звязвае пацярпелых і валанцёраў. На гэтай пляцоўцы можна знайсці ці стаць ментарам, адправіць адрасную матэрыяльную дапамогу ці звярнуцца па яе. 
  5. Рrobono.by — інфармацыйны цэнтр дапамогі. Пляцоўка, якая аб’ядноўвае розныя ініцыятывы па дапамозе пацярпелым. Фактычна, гэта дошка аб’яў, дзе можна не толькі знайсці дапамогу, але і прапанаваць свае здольнасці на карысць тых, хто апынуўся ў складанай сітуацыі. Можна таксама скарыстацца ботам у тэлеграме.
  6. Юрыдычны лікбез ад Probono на выпадак затрымання тут. А тут памятка для студэнтаў.
  7. Каб даведацца аб лакацыях тых, хто прапаноўвае дапамогу і тых, каму яна можа быць патрэбнай, звярніцеся да сайта грамадскай кампаніі Zubr.life
  8. Таксама прафесійная перападрыхтоўка, дапамога ў працаўладкаванні і пошуку свайго прафесійнага напрамку прапануецца ініцыятывамі ByChange і Скорая взаимопомощь. Пра дапамогу студэнтам тут.
  9. Спецыяльная праграма падрыхтоўкі для студэнтаў МДЛУ была створана выпускнікамі ўніверсітэта. Каб атрымаць дапамогу і падтрымку ад ментараў, запоўніце форму.

Мы былі б шчаслівыя не мець патрэбы ў напісанні такіх артыкулаў! Тым не менш, калі хтосьці ведае кагосьці, каму сёння гэтая інфармацыя можа спатрэбіцца – дзяліцеся спасылкай. 

Adukacyja.info спрыяе стварэнню міждысцыплінарнай супольнасці кваліфікаваных экспертаў сярод выпускнікоў беларускіх і замежных ВНУ. Мы марым пра часы, калі будзе прэстыжным адвучыцца ў лепшых універсітэтах света, каб пасля вярнуцца ў Беларусь і прымяніць тут свае веды! Мы ведаем на ўласным досведзе, што, нават прымусіўшы кагосьці пакінуць ВНУ ці краіну, немагчыма прымусіць перастаць думаць. І калі сёння трэба прыняць часовыя меры і марнаваць нашае жыцце на такія вось спісы – няхай. Узаемная падтрымка зробіць нас толькі мацней!

„Адукацыя: стыль жыцця“