Праграма падтрымкі правайдэраў дадатковай адукацыі

Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы абвяшчае Праграму падтрымкі правайдэраў дадатковай адукацыі. Да ўдзелу запрашаюцца арганізацыі (юрыдычныя асобы) любой формы ўласнасці, асноўны складнік дзейнасці якіх – адукацыя дарослых.

Перавага будзе аддавацца арганізацыям бізнэсу і грамадзянскай супольнасці, як найбольш пацярпелым ад крызы Covid-19. 

Праграма адбываецца ў два этапы:

  1. Экспертная падтрымка арганізацый – з 26.12 па 20.01. Гэты этап уключае праходжанне анкетавання па якасці (сертыфікацыя BELLAQUA) і экспертныя кансультацыі па выніках сертыфікацыі, якія будуць уключаць рэкамендацыі па павышэнні якасці адукацыйных паслуг. Магчымы кансультацыі ад профільных экспертаў, юрыста, бухгалтара, інш.
  2. Конкурс кароткатэрміновых адукацыйных праграм (да 15 гадзін). Патрабаванне да праграм: з’яўляцца падтрымліваючымі для людзей, якія пацярпелі ад крызы Covid-19. Сума падтрымкі – да 1000 еўра (агульны фонд падтрымкі – 2000 еўра).

Парадак правядзення:

  1. да 20.12 (уключна) даслаць заяўку;
  2. да 25.12 абвышчэнне вынікаў;
  3. з 26.12 пачынаецца першы этап – экспертная дапамога;
  4. да 20.01 ўдзельнікі дасылаюць дапрацаваныя адукацыйныя праграмы на конкурс;
  5. да 25.01 паведамляюцца вынікі конкурсу;
  6. да 15.03 неабходна даслаць справаздачу па выніках імплементацыі праграмы.

Змест заяўкі:

  • кароткая апісанне арганізацыі (абавязковая наяўнасць юрыдычнай асобы),
  • кароткае апісанне планаванай адукацыйнай праграмы (назва, мэты і задачы, мэтавая група, планаваны змест. Усяго 3-5 радкоў),
  • падпісаная заява на ўдзел у конкурсе (дакумент можна спампаваць тут >>).

Заяўкі прымаюцца да 20.12.2020 на e-mail bellaqua.info@gmail.com (з пазнакай “праграма падтрымкі”).


Сістэма забеспячэння якасці адукацыі дарослых BELLAQUA з’яўляецца адаптацыяй аналагічнай швейцарскай сістэмы eduQua. Працэс сертыфікацыі ўяўляе сабой запаўненне анкеты (аб’ёмны апроснік, працэс запаўнення займае да 4 гадзін), некалькі сустрэч з кансультантамі па якасці і стварэнне выніковых рэкамендацый.

Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы