Пінокіа (Pinocchio) К. Калодзі. Першае выданне па-беларуску

Абвешчаны збор сродкаў на першы поўны беларускі пераклад сусветнавядомай казкі – “Прыгоды Пінокіа” Карла Калодзі.

Што гэта за кніга?

  • “Прыгоды Пінокіа” − казачная аповесць Карла Калодзі, класіка дзіцячай літаратуры.
  • Упершыню апублікаваная ў Рыме ў 1881 годзе.
  • Галоўны герой − зробленая з дрэва лялька Пінокіа.
  • Самая вядомая асаблівасць Пінокіа − нос яго расце, калі той хлусіць.
  • Твор перакладзены на 87 моваў. Дагэтуль перавыдаецца і экранізуецца.
  • На беларускай мове пабачыць свет упершыню.
  • Гэта будзе поўны пераклад арыгінальнага твора.
  • Папяровая кніга 220х220 мм
  • Цвёрдая вокладка
  • 288 старонак
  • Поўнакаляровы друк
  • Унікальныя ілюстрацыі прафесійнага мастака, жывапісныя, выкананыя акварэллю, гуашшу, тэмперай


02-42e869726bb6b2883b70e0b7b64e213ad50aa5ea.jpg

03-a9de45e70682bacced58d01e0c452bf1b3d11826.jpg

04-f4383b55ab5b4794653c43b232ca816653d9bac9.jpg

05-b77518c505aaebbb311c249be77bca2b2c5ca281.jpg

  1. Адзін з самых кранальных твораў сусветнай літаратуры, абавязковы для чытання.
  2. Поўны (не скарочаны) пераклад арыгінальнага тэксту.
  3. Твор спалучае прыгоды, чараўніцтва і адначасова бытавую казку.
  4. Тэма каштоўнасці вучобы і працы, аптымізму, наступстваў безадказных учынкаў, развіцця насуперак абставінам.
  5. Выдатная рэдактура Аксаны Спрынчан.


06-0327856c4cfcbddf0f4e92b79e1b2d544f382c16.jpg

Нават калі вы ўжо чыталі “Прыгоды Бураціна” самі ці сваім дзецям, “Пінокіа” Карла Калодзі адрозніваецца ад казкі Аляксея Талстога:

  • “Прыгоды Бураціна” − адаптацыя казкі Карла Калодзі для савецкага чытача.
  • У казцы пра Пінокіа ёсць дзве краіны, якіх няма ў Талстога. Гэта Выспа Працавітых Пчол і Краіна Забаваў.
  • Казка пра Пінокіа больш праўдзівая. Дзіця абавязкова сустрэне ў жыцці такіх жулікаў, як Ліс і Кот, яскравыя агні Краіны Забаваў, дзе ніхто не думае пра будучыню.
  • Казка “Бураціна” пра тое, як весела быць такім як ёсць, драўляным чалавечкам. А "Пінокіа" − як з драўлянага пераўтварыцца ў сапраўднага чалавека.
  • Магчыма, прачытаная ў дзяцінстве гісторыя Пінокіа дапаможа зрабіць правільны выбар у дарослым жыцці.


07-b477cae340466b2583b6b0409910bc80b0c735fc.jpg

1. Для дзяцей. Узрост: 7 +


Адмыслоўцы мяркуюць:

  • Наталля Саковіч, старшы выкладчык кафедры псіхалогіі РІВШ, казкатэрапеўт:“З сямі ўжо дакладна можна, дзеці цяпер і Андэрсана ведаюць з гэтага ўзросту, і больш складаныя тэксты разумеюць".
  • Ірына Сцішонак, псіхолаг, казкатэрапеўт: “Хутчэй за ўсё з дзевяці. Але. Ужо з васьмі яе рэкамендуюць у школе для пазакласнага чытання."

2. Для тых, хто цікавіцца сусветнай класічнай літаратурай.

3. Для аматараў кніжнай ілюстрацыі.

4. Для тых, хто шукае падарунак сябрам з Італіі.


Стваральнікі

08-6e6d81f056cf8a93bde3509bbe77a546933750da.jpg

  • Перакладчык Яўген Салейчук

Перакладае з польскай і італьянскай моваў. У яго перакладах выйшлі кнігі: Рышарда Капусцінскага − "Імперыя" і "Чорнае дрэва", "Шахіншах", "Кіргіз злазіць з каня", Уладзімежа Сулеі − “Юзаф Пілсудскі”.

  • Рэдактарка Аксана Спрынчан

Пісьменніца і паэтка, дырэктарка Паэтычнага тэатра «Арт. С.» (art-s.by), сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Яе творы для дзяцей прасякнуты цудоўным пачуццём гумару і радасцю.

  • Мастак Андрэй Пазняк
Скончыў БДАМ. Ілюстраваў творы Ніла Гілевіча, Наталлі Бучынскай (“Атракцыёны для вадзянікоў”), Віктара Гардзея (“Сарочына цырульня”). Таксама працуе з замежнымі выдавецтвамі, ілюструе калекцыйныя малатыражныя выданні.


09-6e3633c55fee8bde71a238fd2011172684ac521a.jpg


Чакайце кнігу ў выдавецтве "Галіяфы"

“Галіяфы” – незалежнае выдавецтва, заснаванае ў 2007 годзе. Мае сваю аднайменную кнігарню ў Мінску, а таксама інтэрнэт-краму halijafy.by. Рухавік і дырэктар “Галіяфаў” – паэт і мастак Зміцер Вішнёў.

Выдавецтва спецыялізуецца на выданні мастацкай літаратуры сучасных беларускіх аўтараў. Другі важны кірунак – дзіцячыя кнігі на беларускай мове.
Акрамя таго, выдавецтва займаецца кнігамі па мастацтве і выданнямі, якія даследуюць з розных бакоў сучасную Беларусь.
Кнігі “Галіяфаў” неаднаразова адзначаліся літаратурнымі прэміямі, у тым ліку тройчы прэміяй “Кніга году".
На платформе ulej.by мае пяць паспяховых праектаў.

Кантакты

Кнігарня "Галіяфы": http://halijafy.by/
Адрас: вул. Няміга, 3, цокальны паверх, 47 бокс. Штодзённа з 11 да 20.
Нашы кантакты:
Кнігарня
Кіраўнік праекта: yuliahahulia@gmail.com

Выдавецтва: vish@bk.ru

Facebook
Instagram
Вконтакте