Пераможцы конкурсу праектных ідэй “Разам да справы!” вызначаныя

У траўні грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” і Школа маладых менеджараў публічнага адміністравання SYMPA ў межах праграмы “Разам да справы!” абвясцілі конкурс праектных ідэй па ўсёй Беларусі.

Да ўдзелу ў конкурсе былі запрошаныя ўсе, хто займаецца паляпшэннем грамадска-культурніцкай і сацыяльнай прасторы ў сваім населеным пункце або рэгіёне і спрыяе паглыбленню супрацоўніцтва паміж рознымі супольнасцямі.

На конкурс былі дасланыя 46 праектаў з усіх куткоў Беларусі, прычым не толькі з гарадоў, але і з невялікіх вёсак і мястэчак. Арганізатары выказваюць шчырую падзяку за такую актыўнасць і гатоўнасць прыкласці высілкі дзеля супольнай карысці!

Экспертная рада ўважліва пазнаёмілася з кожнай дасланай заяўкай, менавіта таму праца па вызначэнні пераможцаў трошкі зацягнулася. Вызначыць пераможцаў аказалася зусім не проста нават для спрактыкаваных у гэтым адмыслоўцаў, бо кожная ідэя – не толькі цікавая і арыгінальная, а яшчэ і практычна карысная. Таму абараць пераможцаў было складана.

Перамаглі праекты, якія найбольш адпавядалі ўмовам конкурсу. Вось спіс васьмі пераможцаў конкурсу:

  1. “Медыя Інкубатар” ад Аляксандра Лазарава з Інфармацыйнага праекта “Магілёў Live”.

  2. Дзе жыве берасцейскі мадэрнізм” ад Ірыны Мароз, Алены Каховіч, Валянціны Туры, Алега Малейкі, Яўгена Шчарбача.

  3. “Свята ў кожнае сэрца” ад Таццяны і Дзмітрыя Ламейкаў.

  4. “Адраджэнне малой радзімы сіламі супольнасці мясцовых жыхароў у Шчорсах” ад Ганны Булды з Мясцовага культурна-асветніцкага фонду "Шчорсы і Храптовічы".

  5. “Дасведчаны Мінск!” ад Марыі Лукашук з Сацыяльна-творчай установы “Цэнтр развіцця эфектыўнай камунікацыі “Жывая Бібліятэка”.

  6. “Стоп-кадр” ад Марыі Бразінскай з АБА "Гродзенскі дзіцячы хоспіс".

  7. “Як гэта любіць” ад Ясі Каралевіч-Картэль, рэдактаркі сайта CityDog.by.

  8. Свята вёскі “Гарбузы ў Новым Полi” ад ініцыятывы вёскі Новае Поле.

Віншуем пераможцаў! Арганізатары конкурсу звяжуцца з вамі цягам гэтага тыдня.

Таксама экспертная рада адзначыла як вартыя ўвагі і рэалізацыі наступныя добра распрацаваныя праекты:

  • Школа лідараў “Спеўнага сходу” ад Сержука Доўгушава.

  • Беларуска-польскі фестываль “Роварам паўсюль” ад Марыны Чыж з Інфармацыйна-асветніцкай установы “За велаБрэст”.

  • Распрацоўка, уладкаванне і папулярызацыя новага турысцка-экскурсійнага маршрута “Прыродна-гістарычны комплекс “Крыжоўкі” ад Ігара Пракаповіча з краязнаўчага гуртка Пастаўскай гімназіі “Terra incognita”.

  • Славутасці і таямніцы Стаўбцоўшчыны: захаванне спадчыны і развіццё турыстычнага патэнцыялу рэгіёна ад Міхаіла Мацкевіча, Паўла Савіцкага, Канстанціна Нашчынца, Ігара Іванова, Змітра Савельева.

  • Вулічны фестываль “#Берасце_999” ад Дзмітрыя Шыманскага з Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”.

  • “Networking: Change Makers” / “Сустрэчы неабыякавых” ад Марыны Штрахавай, Андрэя Аляксандрава , Таццяны Вадалажскай, Івана Краўцова, Сяргея Казлоўскага.

З аўтарамі кожнага праекта абавязкова звяжуцца неўзабаве прадстаўнікі арганізатараў, каб абумовіць магчымыя спосабы рэалізацыі гэтых задумаў.

І нагадваем, што, не чакаючы абвяшчэння наступнага конкурсу, свае ідэі можна прадставіць на Кірмашах праектаў, якія кампанія “Будзьма беларусамі” рэгулярна ладзіць у розных мясцінах Беларусі. Сачыце за абвесткамі на сайце, удзельнічайце самі, распавядайце сябрам! Мяняйце да лепшага месца, дзе вы жывяце, ужо цяпер! Не заставайцеся ўбаку і далучайцеся да агульнай справы. Давайце разам зробім нашу краіну лепшай!



Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение