Пабачыла свет новая манаграфія культуролага Любові Уладыкоўскай

У 2017 годзе пабачыла свет манаграфія культуролага Любові Уладыкоўскай “Духоўнасць грамадства і глабалізацыя: як трансфармуецца беларуская нацыянальная культура?”

Кніга прысвечана важным для Беларусі пытанням, сярод якіх – сучаснае нацыябудаванне, уплыў глабалізацыі на Беларусь, стратэгіі выжывання ў глабальным свеце, а таксама аналіз маральных праблемаў сучаснага беларускага грамадства і стану беларускай нацыянальнай культуры ў сучасных умовах. Манаграфія адлюстроўвае не толькі беларускі навукова-асветніцкі і жыццёвы досвед аўтаркі, але таксама амерыканскі, польскі і іншых краінаў, дзе ёй давялося працаваць і стажыравацца.


IMG_3781cor.jpg

Любоў Уладыкоўская

культуролаг, грамадскі дзеяч

Працавала ў Міністэрстве адукацыі і навукі Беларусі, узначальвала Нацыянальны навукова-асветніцкі цэнтр імя Ф.Скарыны. Стыпендыят праграмы Фулбрайта.

Працавала і стажыравалася ў ЗША, Польшчы, Вялікабрытаніі, Германіі, Францыі,
Італіі, Нарвегіі і інш.

Аўтар шасці манаграфій (“Акварэлі любові” (2000), “Духоўныя ідэалы ў сучаснай культуры Беларусі і каштоўнасці глабалізму» (2009), «Як захаваць культурную самабытнасць?» (2010), «Адкрыццё маёй Амерыкі, або навошта беларусам ЗША?» (2012), «Міжкультурны дыялог: амерыканская парадыгма» (2014) і сотняў артыкулаў, дзясяткаў грамадскіх ініцыятыў і міжнародных праектаў, накіраваных на ўмацаванне беларускай суб’ектнасці і развіццё міжкультурнага дыялогу.

Інфармацыйны цэнтр МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение