Open call для мастачак і мастакоў з Беларусі на ўдзел у выставе сучаснага мастацтва ў Гамбургу

Мастачка Крысціна Савуцiна і куратарка Мары Кун абвяшчаюць open call на ўдзел у выставе, якая пройдзе з 27 верасня па 10 кастрычніка 2021 у горадзе Гамбургу ў выставачнай прасторы Westwerk.

Мэта праекта - прадставіць сучасныя працы мастачак і мастакоў любога ўзросту з Беларусі, якiя асэнсоўваюць ў сваёй творчасці беларускую рэчаіснасьць і трансфармацыйныя працэсы ў глабальным кантэксце. Вітаюцца працы ўсіх напрамкаў і дысцыплін: відэа, саўнд-арт, інсталяцыя, перформанс, фатаграфія, малюнак, жывапіс, скульптура, аб'ект-арт, тэкст і інш.

У праграме мерапрыемства вернісаж, воркшоп, подыумная дыскусія, канцэрт, кінапаказы, нефармальныя сустрэчы. Працэс адбору на выставу складаецца з камбінацыі намінацыі і адкрытага конкурсу.

Westwerk працуе c 1985 года як некамерцыйная асацыяцыя па прасоўванні маладога мастацтва. Штогод там праходзіць каля 20 мастацкіх выстаў і 30 іншых iмпрэз у галіне музыкі, медыя і тэатра. Westwerk размешчаны ў арт-квартале ў самым цэнтры Гамбурга. Даведацца больш падрабязна аб выставачнай прасторы можна на сайце арганізацыі (https://www.westwerk.org/)

Дэдлайн падачы заявак - 20 чэрвеня 2021

Заяўка павінна ўключаць у сябе:

- Партфоліа цi апісанне прапанаванай працы: фота/відэа, тэкст, памеры, матэрыял, год стварэння;

- Рэзюмэ або кароткая біяграфія.

Заяўка можа быць пададзена на рускай, англійскай ці нямецкай мовах. Яе трэба накіраваць на электронны адрас: belarus.westwerk@gmail.com