Онлайн-лабараторыя Tаlaka запускае Усебеларускі конкурс #Паскарэнне

Шаноўныя беларусы замежжа!

Онлайн-лабараторыя Tаlaka запускае Усебеларускі конкурс #Паскарэнне ў сучасным фармаце challenge: https://people.onliner.by/2017/11/29/paskarenne

Конкурс #Паскарэнне скіраваны на павышэнне важных задач у абсалютна розных сферах грамадскага жыцця нашай краіны, гэта конкурс беларускіх праектаў у самым шырокім значэнні: ад сацыяльных і гарадскіх да прадпрымальніцкіх і тэхналагічных.

У перыяд са снежня 2017 г. па люты 2018 г. удзельнікі конкурсу, папярэдне прайшоўшы рэгістрацыю на Talaka, змогуць знайсці аднадумцаў, сфармаваць каманду для рэалізацыі ўласнага праекта ці падтрымаць праект, што спадабаецца, а таксама пазмагацца за галоўныя грашовыя і дадатковыя заахвочвальныя прызы конкурсу, якія прадстаўляюцца партнёрамі. Фінал конкурсу адбудзецца ў лютым 2018 года ў Мінску.

Чым беларусы свету могуць дапамагчы праектам і чэленджу #Паскарэнне:  

  1. Прапанаваць сваю ідэю і рэалізаваць яе ў рамках чэленджу;

  2. Далучацца да ідэй, што прапанавалі іншыя, як праз свой досвед, так і рэсурсы ці фінансы;

  3. Можна стаць мецэнатам самога #Паскарэння, то бок папоўніць агульны прызавы фонд (гэта ад $1000);

  4. Праз інфаканалы вашай суполкі ў сацыяльных сетках распаўсюдзіць інфармацыю, каб вашы калегі, сябры і партнёры маглі ўключацца ў апісаныя вышэй пункты.

На сённяшні дзень прызавы фонд складае $2000. Каб зрабіць конкурс больш прывабным і прыкметным для ўдзельнікаў, плануецца яго павялічыць да $5000 за кошт дапамогі мецэнатаў.

Інфармацыйную падтрымку конкурсу аказваюць партал Onliner.by, штотыднёвік «Камсамольская праўда ў Беларусі», радыё «Юністар», «Мінская хваля» і інш. Па досведзе папярэдніх падобных праектаў, што былі ўжо рэалізаваныя, чакаецца не меней за 500 праектаў удзельнікаў, болей за 30 з якіх будуць здзейсненыя ў працэсе конкурсу.

Інфармацыйны ахоп конкурсу актыўных беларусаў і іх спраў складзе больш за 1,5 млн чалавек. Гэта маштабна!

Каманда платформы Талака будзе радая адказаць на ўсе вашы пытанні і выслухаць прапановы па тэлефоне, Viber або e-mail у любы зручны для Вас час!

+375 29 620 25 06
maksim@talaka.org



Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение