Новы раўнд Праграмы падтрымкі правайдэраў дадатковай адукацыі

Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы абвяшчае новы раўнд Праграмы падтрымкі правайдэраў дадатковай адукацыі, у межах якога можна будзе правесці кароткую адукацыйную праграму або дзеяні па павышэнні патэнцыялу.

Да ўдзелу запрашаюцца арганізацыі (юрыдычныя асобы) любой формы ўласнасці, асноўны складнік дзейнасці якіх – адукацыя дарослых.

Перавага будзе аддавацца арганізацыям бізнэсу і грамадзянскай супольнасці, як найбольш пацярпелым ад крызы Covid-19.


205712333_4747065835310246_1792610400100513480_n.png


Праграма адбываецца ў два этапы:

1. Экспертная падтрымка арганізацый – з 10.07 па 01.08. Гэты этап уключае праходжанне анкетавання па якасці (сертыфікацыя BELLAQUA) і экспертныя кансультацыі па выніках сертыфікацыі, якія будуць уключаць рэкамендацыі па павышэнні якасці адукацыйных паслуг. Магчымы кансультацыі ад профільных экспертаў, юрыста, бухгалтара, інш.

2. Конкурс кароткатэрміновых адукацыйных праграм (да 15 гадзін) / мерапрыемстваў па павышэнні ўласнага патэнцыялу.

Патрабаванне да праграм: з’яўляцца падтрымліваючымі для людзей, якія пацярпелі ад крызы Covid-19. Сума падтрымкі – да 1000 еўра.

Патрабаванне да мерапрыемстваў па павышэнні патэнцыялу: мець доўгатэрміновае ўздзеянне. Сума падтрымкі - да 500 еўра.

Парадак правядзення:

- да 09.07 (уключна) даслаць заяўку;

- да 10.07 абвышчэнне вынікаў;

- з 11.07 пачынаецца першы этап – экспертная дапамога;

- да 25.07 ўдзельнікі дасылаюць дапрацаваныя адукацыйныя праграмы / дзеянні па павышэнні патэнцыялу на конкурс;

- да 30.07 паведамляюцца вынікі конкурсу;

- да 30.08 неабходна даслаць справаздачу па выніках імплементацыі праграмы / дзеянняў па павышэнні патэнцыялу.

Змест заяўкі:

1. кароткае апісанне арганізацыі (абавязковая наяўнасць юрыдычнай асобы),

2. кароткае апісанне планаванай адукацыйнай праграмы (назва, мэты і задачы, мэтавая група, планаваны змест) або дзеянняў па павышэнні патэнцыялу (змест, сувязь з іншымі актыўнасцямі, запланаваны эфект). Агулам 3-5 радкоў.

3. падпісаная заява на ўдзел у конкурсе (дакумент можна спампаваць тут >> bit.ly/SupportNFO

Заяўкі прымаюцца да 09.07.2021 на e-mail bellaqua.info@gmail.com (з пазнакай “праграма падтрымкі”).