Народны сацыяльна-культурны праект “Выцінанка – Вокны”

Беларускі саюз майстроў народнай творчасці праводзіць народны сацыяльна-культурны праект “Выцінанка – Вокны”.

Мэта першага этапу праекта – высветліць узровень папулярнасці выцінанкі ў Беларусі і абазнанасць насельніцтва пра гэты від беларускага мастацтва. Для гэтага арганізатары падрыхтавалі апытанку. Прысвяціўшы ёй хвіліну свайго часу, вы зможаце перайсці на наступны этап праекту – узяць удзел у стварэнні калектыўнага мастацкага твору!

Вашых адказаў на пытанні чакаюць па гэтай спасылцы.

Загадчыца секцыі выцінанкі БСМНТ Вольга Бабурына