Летняя школа беларусазнаўства з 9 жніўня па 24 жніўня 2018 года

Летняя школа — гэта форма дадатковага навучання і ўключанасці ў навуку. Гэта стажыроўка, якая спалучае летні адпачынак з заняткамі.

Мы запрашаем вас на інтэнсіўны курс беларускай мовы. Працягласць курсу – 2 тыдні. Мы навучым вас гаварыць па-беларуску або ўдасканалім вашыя навыкі, а таксама дадзім асноўныя тэарэтычныя звесткі па беларускай мове і культуры.

ДВУХТЫДНЁВАЯ ПРАГРАМА ЎКЛЮЧАЕ:

- інтэнсіўныя моўныя курсы для пачатковага і сярэдняга ўзроўняў;

- лекцыі па розных галінах лінгвістыкі, літаратуразнаўства, культуры і гісторыі Беларусі.

КУЛЬТУРНАЯ ПРАГРАМА ўключае экскурсіі па гістарычных мясцінах Мінска і Беларусі, наведванне музеяў і іншых культурных і адукацыйных устаноў горада, сустрэчы з дзеячамі беларускай навукі, нефармальныя сяброўскія сустрэчы са студэнтамі – носьбітамі беларускай мовы. Вы зможаце лепш спазнаць Беларусь, яе культуру, гісторыю і жыхароў, а таксама правесці незабыўны час з новымі знаёмымі з іншых краін. На працягу курсу вы можаце заўсёды разлічваць на дапамогу і падтрымку нашых выкладчыкаў і валанцёраў.

Правядзіце незабыўныя канікулы з беларускай мовай у Мінску!

Заяўкі на ўдзел у школе дасылайце да 30 чэрвеня 2018 года (заяÿка ÿ дадатку ніжэй).

КОШТ ДВУХТЫДНЁВАЙ ПРАГРАМЫ 100 еўра (навучанне ў аб'ёме 40 вучэбных гадзін, экскурсіі ў г. Мінску, навучальныя нефармальныя стасункi з носьбітамі мовы).

Праезд, пражыванне, харчаванне, рэгістрацыйны збор, медыцынская страхоўка аплачваюцца дадаткова.

Кошт пражывання ў інтэрнаце – 20 долараў ЗША (пражыванне ў двух-трохмесным пакоі з суседзямі).
Рэгістрацыйны збор у іміграцыйных службах – прыблізна 15 долараў ЗША.
Абавязковае медыцынскае страхаванне – страхавы поліс, які дзейнічае на тэрыторыі Беларусі, можна купіць у краіне пражывання да прыезду ў Беларусь альбо ў Беларусі (прыблізна 20 еўра).

Пасля заканчэння летняй школы выдаецца пасведчанне.

Парадак прыёму ў летнюю школу

Удзельніку летняй школы неабходна запоўніць бланк заяўкі (прыкладаецца ніжэй), атрымаць афіцыйнае запрашэнне МДЛУ і набыць вучэбную візу на ўезд у Беларусь у Пасольстве / Консульстве Рэспублікі Беларусь.

Для атрымання запрашэння неабходна выслаць у адсканаваным выглядзе на электронную пошту кафедры беларускай мовы і літаратуры (cafbelmovalit@mslu.by) наступныя дакументы:

- запоўненую заяву (бланк прыкладаецца);

- копію нацыянальнага пашпарта (прозвішча, імя, дата і месца нараджэння, нумар пашпарта, дата выдачы і тэрмін яго дзеяння);

- натарыяльна завераную копію перакладу нацыянальнага пашпарта на рускую (беларускую) мову (прозвішча, імя, дата і месца нараджэння, нумар пашпарта, дата выдачы і тэрмін яго дзеяння); заверыць копію пашпарта можна ў МДЛУ.

На наступны дзень пасля прыбыцця ў Рэспубліку Беларусь удзельнікі летняй школы павінны прадставіць у МДЛУ:

- нацыянальны пашпарт для афармлення рэгістрацыі ў міграцыйнай службе г. Мінска;

а таксама заключыць кантракт з МДЛУ і аплаціць яго. Аплату можна ажыццявіць з-за мяжы. Для гэтага па запыце мы паведамім Вам банкаўскія рэквізіты.

Кантактная інфармацыя

адрас: МДЛУ, вул. Захарава, 21, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь, 220034.

тэл.: + 375-17-294-71-14 (кафедра беларускай мовы і літаратуры), +375-17-284-80-67 (аддзел міжнародных сувязей МДЛУ)

e-mail: cafbelmovalit@mslu.by

www.mslu.by

ЗАЯВА

аб прыёме ў летнюю школу беларусазнаўства

Рэктару МДЛУ

Н.П. Баранавай

Прашу аформіць запрашэнне

Асабістая інфармацыя:

Прозвішча:

Імя:

Грамадзянства:

Дата нараджэння:

Нумар пашпарта:

Дата выдачы:

Тэрмін дзеяння:

e-mail:

Месца атрымання візы (горад)

Узровень валодання беларускай мовай: пачатковы/базавы

Дата мяркуемага прыезду ў Беларусь:

Дата выезду з Беларусі (не пазней за 25 жніўня):                         

Пражыванне (падкрэсліць): у інтэрнаце, у інтэрнаце няма патрэбы

Імя і прозвішча                                                                                                       подпіс

дата



Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение