Іркуцкі клуб “Крывічы” запрашае на “Купальскую ноч – 2018”

Іркуцкі Беларускі клуб “Крывічы” запрашае прыняць удзел у самай рамантычным і прыгожым свяце беларускага народа “Купальская ноч – 2018”

Дата правядзення: у ноч з 23 на 24 чэрвеня.

Сябры, у гэту чароўную ноч вы дакранецеся да сапраўдных цудаў!

Мы будзем разам:

  • плесці вянкі-абярэгі ад “нячыстай сілы”;
  • запальваць традыцыйным спосабам, без запалак, вялікае вогнішча;
  • вадзіць карагоды і гуляць у традыцыйныя беларускія гульні;
  • танчыць сярэднявечныя і народныя танцы;
  • шукаць чароўную “папараць-кветку”;
  • скакаць праз ачышчальнае вогнішча;
  • шукаць Купалінку, піць лячэбны звар;
  • на світанку праходзіць ачышчэнне вадой і многае іншае.
Купалле-2018 будзе праходзіць на беразе ракі Іркут (20 км ад цэнтра Іркуцка).

Арг. збор:

  • Той, хто набывае “квіткі” загадзя – 500 руб. з аднаго чалавека, незалежна ад віду транспарту (з намі на аўтобусе ці на сваіх машынах).
  • Той, хто набывае “квіткі” ў дзень свята – 23 чэрвеня – 600 руб.

Гэта звязана з тым, што нам загадзя трэба аплаціць паслугі: транспарт, апаратура, генератар, пражэктары, свечкі ды інш. А таксама нам загадзя трэба ведаць, колькі з намі едзе людзей (асабліва на аўтобусах).

Удзел для дзяцей да 12 гадоў бясплатны.

Ад’езд арганізаваны. Калона фармуецца 23 чэрвеня ў 18:30 па адрасе: г. Іркуцк, вул. Свярдлова, д. 40, офіс 307, кабінет «Іркуцкі Беларускі клуб Крывічы».

P.S. Стол у складчыну, г.зн. да стала кожны бярэ свае прадукты. Алкаголь забаронены.

На любыя пытанні Вам адкажуць па тэлефоне: 8-902-17-068-30 – Алег Рудакоў.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение