Іркуцкае Таварыства Беларускай Культуры ім. Я.Д.Чэрскага запрашае на «Купалле-2018»

23 чэрвеня, у дзень летняга сонцастаяння Іркуцкае Таварыства Беларускай Культуры ім. Я.Д.Чэрскага (ІТБК) ладзіць адно з самых маляўнічых і чароўных святаў – Купалле.

Ва ўсім свеце пік летняга сонцастаяння традыцыйна  адзначаюць у самую кароткую летнюю ноч. У нас гэтае свята пачнецца 23 чэрвеня ўвечары, працягнецца ўсю ноч і скончыцца раніцай 24 чэрвеня.

Свята пачнецца а 20-й гадзіне з абрадавага пляцення вянкоў і падрыхтоўкі купальскага стала (стол арганізуецца ў складчыну – усё сваё вязем з сабой).

У гэты самы час распачнецца кірмаш, а майстры «Іркуцкага Арбата» будуць  праводзіць інтэрактывы і майстар-класы для дзяцей і дарослых

А 22-й – пачатак купальскай вячэры з канцэртнымі нумарамі і купальскімі гуьлнямі.

А 23-й – пачатак купальскага абрау – будзе запаленае купальскае вогнішча.

Тое, што адбудзецца далей не паддаецца апіанню – лепш усё ўбачыць на свае вочы.

У праграме свята:

  • гульні,
  • карагоды,
  • народныя танцы,
  • скокі праз вогнішча,
  • хаджэнне па агню,
  • жывое выкананне абрадавых песень, а таксама начны канцэрт этнавыканаўцаў,
  • пошук Папараць-кветкі,
  • праводзіны русалак,
  • выгнанне нячысцікаў,
  • прыгатаванне купальскага звару,
  • варажба на вянках і многае іншае...


Зааканчэнне свята ў 5:30.

Месца правядзення: 47-ы км Байкальскага гасцінца, паляна на рацэ Тальцінка

https://vk.com/kupalle2018

Кантактны тэлефон: 8 902 170 44 10 (Алёна Сіпакова)



Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение