Гурты “Яваровы людзі” і “Яваровы дзеці” запрашаюць новых удзельнікаў

Дні рэпэтыцыяў:
“Яваровы людзі” – аўторак
“Яваровы дзеці” – пятніца
 Пачатак заняткаў а 18:30

Нашыя творчыя калектывы распачалі свой новы сэзон. Але і цяпер яшчэ ня позна далучыцца да дружнай каманды выканаўцаў!

Гурт “Яваровы людзі” – адзіны ў Таронта і Антарыё (цалкам магчыма, што і ўва ўсёй Канадзе) беларускі сьпеўны калектыў, які існуе ад 2001 году. Мы сьпяваем фальклёрныя песьні і танчым народныя танцы, выступаем у беларускіх суполках Таронта, Атавы і на інтэрнацыянальных фэстывалях, сьвяткуем народныя сьвяты (Купальле, Каляды, Гуканьне вясны, Багач і г.д.) і аднаўляем беларускія сямейныя абрады (Радзіны, Вясельле). Пад Новы год традыцыйна выпускаем калядныя “відэапаштоўкі”, якія глядзяць тысячы людзей у Беларусі і па ўсім сьвеце. Запісваем фанаграмы беларускіх песьняў і робім відэакліпы, выпускаем аўдыяальбомы і здымаем фільмы. Запрашаем у калектыў вакалістаў, танцораў, інструмэнталістаў і заўсёды будзем рады ўсім новым сябрам!

“Яваровы дзеці” – гэта дзіцячая група гурту “Яваровы людзі”. Дзіцячы гурт існуе ўжо некалькі гадоў, і за гэты час неаднаразова выступаў на розных імпрэзах і фэстывалях – як самастойна, так і разам з дарослымі “Яваровымі людзьмі”. У рэпэртуары беларускія дзіцячыя песьні і творы беларускага фальклёру, а таксама народныя танцы. Запрашаюцца дзеці ад 4 да 12 гадоў.

Заняткі абодвух калектываў адбываюцца ў памяшканьні Беларускага грамадзкага цэнтру Таронта, па адрасе 524 St. Clarens Ave. (непадалёк ад станцыі мэтро Lansdowne).

Дні рэпэтыцыяў:

  • “Яваровы людзі” – АЎТОРАК
  • “Яваровы дзеці” – ПЯТНІЦА

 Пачатак заняткаў а 18:30.
Каб атрымаць больш падрабязную інфармацыю пра ўмовы заняткаў, зьвяртайцеся на эмэйл vkovaleva@hotmail.com

Чакаем усіх ахвотных!
Віялета Кавалёва,

мастацкі кіраўнік гуртоў “Яваровы людзі” і “Яваровы дзеці”

P.S. Таксама паведамляем, што першы ў гэтым сэзоне выступ гурту “Яваровы людзі” адбудзецца ў суботу, 13 кастрычніка а 18-й гадзіне ў клюбе “Et Cetera”, падчас імпрэзы “Культурная мазаіка Канады”.

Адрас: Studio N, 312 Dolomite Dr, North York.

Прыходзьце нас падтрымаць!

https://www.clubetcetera.ca/mosaic-invitation-ru



Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение