Беларусы Самары запрашаюць творчыя калектывы з усяго свету да ўдзелу ў фестывалю "Беларусь – мая песня!"

Дарагія cябры!

Запрашаем да ўдзелу творчыя калектывы і салістаў з блізкага і далёкага замежжа да ўдзелу ў конкурснай праграме Фестывалю.


1.jpg


У Расіі пражывае звыш 500 тысяч беларусаў, у Самарскай вобласці больш за 9 тысяч, і большасць з іх вядзе актыўную працу па захаванні традыцый і звычаяў беларускага народа, вывучэнню мовы сваіх продкаў, усталёўвае кантакты з гістарычнай радзімай, а значыць, застаецца беларусамі па крыві і духу. На гасціннай Самарскай зямлі беларускія фестывалі мастацтваў, якія арганізуе і праводзіць Самарская абласная грамадская арганізацыя беларусаў і выхадцаў з Беларусі «Руска-Беларускае Братэрства 2000», ужо сталі традыцыйнымі.

Адзін з такіх фэстаў – "Беларусь – мая песня!". У гэтым годзе ён пройдзе ўжо ў 16 раз. Вопыт першага фестывалю такога ўзроўню, які наша арганізацыя правяла ў 2004 годзе, паказаў, як шмат значаць для беларусаў самарскай зямлі такія сустрэчы. Яны важныя для творчага абмену, для развіцця духоўных сувязяў пакаленняў, для ўмацавання братняга саюзу паміж нашымі народамі, паміж усімі этнічнымі супольнасцямі, якія берагуць і захоўваюць беларускую культуру, яе нацыянальныя асновы.

У гэтым годзе, спадзяемся, Фестываль атрымае новы імпульс і пашырыцца геаграфія яго ўдзельнікаў. Мы запрашаем да ўдзелу ў конкурснай праграме Фестывалю нашых сяброў з блізкага і далёкага замежжа (па завочнай форме ўдзелу – па відэазапісах заяўленых конкурсных нумароў).

Мы шчыра рады нашай штогадовай сустрэчы. І ведаем, што дзякуючы Фестывалю, выступам удзельнікаў мы ўсе атрымліваем магчымасць шырэй даведацца пра культуру беларускага народа.

Заяўкі-анкеты на ўдзел прымаюцца да 8 лістапада 2020.

Прэзідэнт СТАА "Руска-Беларускае Братэрства 2000",
Ірына Глуская

Заяўка-анкета «БЕЛАРУСЬ – МАЯ ПЕСНЯ!» (спампаваць)

Палажэнне аб правядзенні XVI Міжнароднага дзіцяча-юнацкага фестывалю-конкурса мастацтваў «БЕЛАРУСЬ – МАЯ ПЕСНЯ!» (спампаваць)