Алег Рудакоў: “Крывічы” пасталелі

Шмат хто з Вас мабыць чуў, што Іркуцкі Маладзёвы клуб “Крывічы” у канцы вясны 2017 года напаткаў цяжкі лёс.

У нас зьніклі апошнія фундатары, у нас узьнікла вялікая пазыка за арэнду Сядзібы і г.д.

Але, шаноўнае спадарства, наш актыў не падаецца цяжкасьцям і мы ўсё лета працавалі, каб выйсьці ў “новы сезон” з добрымі напрацоўкамі!

Па-першае, афіцыйна паведамляем, што мы правялі нечарговы Сход нашай суполкі і вырашылі унесьці зьмены ў наш Статут. Гэтыя зьмены ўжо зацьверджаны Міністэрствам Юстыцыі РФ у Іркуцкай вобласьці і улічаны ў Налогавых ворганах.

Мы пазбавіліся ў назове слова Маладзёвы.

Цяпер, мы афіцыйна называемся: Іркуцкае гарацкое грамадскае аб’яднаньне “Беларускі клуб Крывічы”.

Такім чынам мы “пасталелі”. Але гэта зусім не азначае, што мы пазбавіліся моладзі. Наадварот, у нас яе стала шчэ болей, але і больш сталага ўросту сябры атрымалі магчымасьць адчуваць сябе больш “утульна”.

У нас цяпер усё ж такі ёсьць свой Офіс па адрасу: г. Іркуцк, вул. Сьвердлава, 40, каб. 307.

Паштовая скрыня: 664038, г. Іркуцк, вул. Рабочага штаба, 30 А, “Беларуская хата”, Алегу Рудакову.



Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение