Акадэмія навук рыхтуе канферэнцыю да 100-годдзя БНР

Інстытут гісторыі НАН Беларусі запрашае ўзяць удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Беларуская Народная Рэспубліка ў гісторыі беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці».

Час правядзення: 15—16 сакавіка 2018 г.

Месца правядзення: Інстытут гісторыі НАН Беларусі

Праблемнае поле канферэнцыі:

  1. Геапалітычнае становішча Беларусі ў 1914—1921 гг.
  2. Беларуская Народная Рэспубліка ў гісторыі нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва.
  3. Беларуская Народная Рэспубліка ў айчыннай і замежнай гістарыяграфіі.
  4. Беларуская Народная Рэспубліка ў лёсах беларускай эліты.

Па матэрыялах канферэнцыі запланавана выданне зборніка.

Працоўныя мовы: беларуская, руская, англійская.

Заяўкі для ўдзелу ў канферэнцыі і тэзісы дакладаў (па прапанаванай форме) прымаюцца да 15 лютага 2018 г. на адрас аргкамітэта: 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1.

Кантактны тэл.: (017) 284-16-10.
E-mail: modernhistbel@mail.ru

У заяве паведамляецца імя, імя па бацьку і прозвішча дакладчыка, яго навуковая ступень і званне, назва даклада, назва ўстановы, якую прадстаўляе дакладчык, кантактны тэлефон, e-mail.

Студэнтам, магістрантам і аспірантам разам з заяўкай неабходна даслаць тэзісы даклада (да 2000 знакаў) і водгук навуковага кіраўніка. Замежных удзельнікаў просім паведаміць пра неабходнасць атрымання візавай падтрымкі.

Даклад аб’ёмам да 6 (шасці) старонак адзінарным інтэрвалам фармату А4 (210Х297 мм) павінен быць набраны ў рэдактары Times New Roman памерам 14 без пераносаў.

Палі: верхняе, ніжняе — 20 мм, левае — 30 мм, правае — 10 мм. Першы радок — справа прозвішча (прозвішчы) і ініцыялы аўтара (аўтараў), назва ўстановы (скарочана). Трэці радок — назва матэрыялу малымі літарамі паўтлустым шрыфтам (па цэнтры). Праз радок друкуецца тэкст дакладу.

Запрашэнні для ўдзельнікаў канферэнцыі будуць разасланыя пасля разгляду заявак да 5 сакавіка 2018 г.

Выдаткі, звязаныя са знаходжаннем на канферэнцыі, бярэ на сябе камандзіраваны бок.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў.

nn.by



Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение