30 верасня – Іркуцкае Таварыства Беларускай Культуры імя Я.Чэрскага запрашае на “Дажынкі”

Хлеб заўсёды быў святыняй для народа, таму заканчэнне ўборкі збожжа ў нашых продкаў суправаджалася ўрачыстасцю і весялосцю. На полі праводзіліся абрады з песнямі, каб у наступным годзе атрымаць багаты ўраджай, і каб падзякаваць Зямлі за ўраджай сёлетні. Збіралі сноп для гаспадара поля, а пасля ладзілі багатае святочнае застолле з музыкай і скокамі.

Дажынкі – старажытнае беларускае свята, прысвечанае завяршэнню ўборкі хлеба, і ў гэтым годзе Іркуцкае таварыства беларускай культуры запрашае вас узяць у ім удзел.

У праграме мерапрыемства:

  • абрад на пшанічным полі;
  • выкананне традыцыйных песень;
  • выступленне творчых калектываў;
  • конкурс беларускай кухні;
  • конкурс-выстава гародніны;
  • беларускія танцы;
  • кірмаш, майстар-класы ад народных майстроў.

Месца правядзення: Іркуцкая вобласць, с. Хомутава.

Дата правядзення: 30 верасня, пачатак а 12-й гадзіне.

Тэгі: Іркуцк , Расія

Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение