29 кастрычніка – Імпрэза «1937: расстралянае адраджэнне» ў Празе

29 кастрычніка – расстрэльная ноч беларускай культуры, падзея, якая на стагоддзі наперад абумовіла нацыятворчы працэс шматмільённай еўрапейскай краіны. Сёння імёны і творы расстраляных вяртаюцца: выдаюцца кнігі, пішуцца песні і арганізуюцца культурніцкія праекты. Да мапы падзеяў у 2018-ым годзе далучаецца Прага, значная кропка на сусветнай мапе беларускай гісторыі. Імпрэза «1937: расстралянае адраджэнне» адбудзецца 29га кастрычніка а 20:30 у кавярні Café Kampus.

Каментуюць арганізатары: «Тэрмін «расстралянае адраджэнне» належыць ураджэнцу Менска Ежы Гедройцу і сёння мала фігуруе ў маскульце. Каб вярнуць яго мы вырашылі далучыцца да ініцыятываў, якія ў гэты дзень ўзгадваюць дзеячоў таго часу. Фармат імпрэзы дазволіць патлумачыць замежнікам кантэкст, а беларусам – перадаць драйв той эпохі. Спадзяемся падштурхнуць да большай зацікаўленасці як нашых творцаў, так і перакладчыкаў і даследчыкаў беларускай культуры па ўсім свеце. Свеце, дзе востра не хапае Беларусі».

Імпрэзу ў Празе праводзяць гісторык Алена Маркава і літаратар Алесь Плотка. Алена Маркава займаецца беларускай гісторыяй ХХ стагоддзя, аўтарка кнігі «Шлях да савецкай нацыі: Палітыка беларусізацыі (1924-1929)». Алесь Плотка – арганізатар імпрэзы «Вяртанне «Онегіна» (чытанне народнай артысткай Зінаідай Бандарэнкай перакладу, які лічыўся згубленым) і праграмы «1937» – дэкламацыі «расстралянай паэзіі», якая была прэзентаваная на Першым канале Беларускага Радыё.

Арганізатары мерапрыемства – прадстаўнікі BLRČR і «.belarution», грамадскай і літаратурнай ініцыятываў, што базуюцца ў Празе.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение