27 кастрычніка – Рок-фолк-опера “Чарадзей” у Маладзёжным тэатры эстрады

27 кастрычніка
Маладзёжны тэатр эстрады
(вул. Маскоўская,18а)
19.00
Рок-фолк-опера Чарадзей
Квіткі ад 10р. да 25р.

Даведкі:
44 5517706
29 8517706

Сучасная беларуская дзяўчына Кася трапляе ў ранняе сярэднявечча і дапамагае легендарнаму князю Усяславу Чарадзею вызваліцца з кіеўскага палону. І цяпер ужо ён, Чарадзей, суправаджае сваю новую сяброўку ў сучасную Беларусь. Чарадзей тут, сярод нас. Немагчыма? Яшчэ як магчыма. Гэта ж Чарадзей. А значыць – магчыма ўсё.

Гэта кароткі змест мюзікла “Чарадзей”, лібрэта, тэксты і музыку да якога напісаў Раман Арлоў. 

“Беларусі вельмі патрэбен праект, у якім бы, пры дапамозе сучаснага тэатра і сучаснай музыкі, была б “заміксавана” гісторыя нашай краіны, прынамсі, нейкая вельмі знакавая яе частка. Гэта вельмі добра дзеля прэзентацыі і замежцам, і дзеля таго, каб звярнуць увагу сучаснай моладзі на беларускую гісторыю з яе супергероямі, адным з самых першых і знакамітых, безумоўна, з яўляецца Чарадзей. Мы ўжо бачылі замежных гасцей на паказах “Чарадзея” - і гэта павінна стаць трэндам” -упэўнена адзначае стваральнік праекта Раман Арлоў.



Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение