2 лістапада - Беларусы Іркуцка адзначаюць «Дзяды»

Іркуцяне даведаюцца аб некаторых «белых плямах» ў гісторыі сярэднявечнай Беларусі.

Ужо 23 гады запар беларусы Іркуцка збіраюцца разам, каб ушанаваць памяць сваіх продкаў і ўспомніць знакамітых дзеячаў беларускага народа.

У гэтым годзе Іркуцкі Беларускі клуб «Крывічы» запрашае ўсіх не проста правесці сам абрад «Дзяды», але і пазнаёміцца з некаторымі малавядомымі ў Расіі «белымі плямамі» з гісторыі Беларусі.

У межах Тыдню нефармальнай адукацыі «Крывічы» зладзяць гістарычны вечар на тэму «Сярэднявечная Беларусь (эпоха Вялікага княства Літоўскага): знакамітыя ваяводы і вядомыя дзеячы».

Мерапрыемства пройдзе 2 лістапада а 15-й у Доме Еўропы (г. Іркуцк, вул. Фрыдрыха Энгельса, 21А).

Уваход вольны. Плануецца чаяванне ўскладчыну.

Прыходзьце! Будзем рады!

Тэлефон для даведак: 8-902-17-068-30.