19 снежня – Алесь Разанаў прэзэнтуе «Перавыбранае». Бонусам аўтограф-сэсія

19 сьнежня ў менскай кнігарні «Акадэмкніга» пройдзе творчая сустрэча зь пісьменьнікам і перакладчыкам Алесем Разанавым. У рамках імпрэзы адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі «Перавыбранае» і аўтограф-сэсія.

Два тыдні таму прызнаны паэт-наватар адзначыў 70-гадовы юбілей, Свабода далучылася да віншаваньняў.

Гэта цяпер ён ляўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы і прэміі «Залаты апостраф», а на пачатку творчага шляху Разанаў у ідэалягічных цыркулярах фігураваў як «парушальнік спакою».

У 1966-м ён паступіў на філялягічны факультэт Белдзяржунівэрсытэту. Праз два гады разам з аднакурсьнікамі Віктарам Ярацам і Львом Барташам падрыхтавалі ліст у ЦК КПБ на імя Пятра Машэрава — некалькі сотняў студэнтаў патрабавалі выкладаньня на беларускай мове. А калі неўзабаве зь сябрамі наведаўся ў Зэльву да Ларысы Геніюш, быў выключаны з БДУ.

Давучваўся ў Берасьцейскім пэдагагічным інстытуце.

Першы ягоны паэтычны зборнік «Адраджэньне» зьявіўся ў 1970 годзе. Зьмест быў істотна скарэктаваны — савецкія цэнзары не ўспрымалі ўслаўленьня герояў беларускай мінуўшчыны.

З таго часу ў Разанава выйшла пад тры дзясяткі кніжак.

Разанаў шмат перакладае — зь нямецкай, ангельскай, польскай, чэскай, баўгарскай, літоўскай, латыскай, грузінскай ды іншых моваў.

На сумежжы стагодзьдзяў паспрабаваў натхніцца сьвежымі ідэямі ў Нямеччыне — і ягоныя навацыі ў працы са словам атрымалі прызнаньне сярод тамтэйшых літаратараў.

Пачатак прэзэнтацыі ў менскай «Акадэмкнізе» — 18.00.

“Радыё Свабода”



Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение