18 верасня – Прэзентацыя дзвюх кніг падсерыі “Спадчына: агледзіны”

У панядзелак, 18 верасня, у Мінску прэзентуюць першыя два выпускі выдавецкай серыі «Спадчына: агледзіны»: грунтоўныя аднатамовікі выбраных твораў Тамаша Грыба і Уладзіміра Самойлы.

Тэксты, раскіданыя ў старых перыёдыках БНР і Заходняй Беларусі і ўпершыню сабраныя пад адной вокладкай, вяртаюць з небыцця імёны двух ідэолагаў беларускай нацыянальнай ідэі. Палемічная публіцыстыка і філасофскія трактаты, сацыялагічныя даследаванні і эпісталярый выбітных беларускіх мысляроў зацікавіць кожнага, хто цікавіцца гісторыяй нацыянальнага руху і беларускай думкі.

ЗБС “Бацькаўшчына” і Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва запрашаюць!


Месца: музей “Краіна міні” (Палац прафсаюзаў)

Час: 18 верасня а 18.30.


Выступоўцы:

Анатоль Сідарэвіч, гісторык

Ганна Запартыка, дырэктар Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва

Ганна Севярынец, даследчык літаратуры 1920-х гадоў

Ціхан Чарнякевіч, крытык, літаратуразнаўца

Наталля Гардзіенка, навуковец-архівіст, укладальніца гэтых выданняў


Уваход вольны!


Сустрэча адбываецца пры падтрымцы студыі “Grafini” www.grafini.by



Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение