16 лістапада – Прагляд стужкі “Жоўты пясочак” і сустрэча з рэжысёрам

16 лістапала а 18:00 запрашаем на паказ фільма «Жоўты пясочак» паводле твору Васіля Быкава пра расстрэлы ў Курапатах. Кінадрама адсылае гледачоў у 30-я гады мінулага стагодзьдзя, калі СССР ахапілі сталінскія рэпрэсіі.

Пытанне Курапат і сёння застаецца вострым і актуальным. У 2017 годзе людзі баранілі помнік ад забудоў. Курапаты для беларусаў, гэта больш чым проста могілкі… гэта пытанне нацыянальнай годнасці.

Экранізацыю стварыў рэжысёр Аляксей Туровіч на ўласныя грошы. Стужка здымалася ўсяго за пяць дзён у Ратамцы, ролі выканалі акторы беларускіх тэатраў.

Водгукі пасля паказаў у Беларусі вельмі розныя, самым вострым пытаннем стала пытанне мовы. На гэтае і не толькі на гэтае пытанне адкажа рэжысёр стужкі Аляксей Туровіч пасля паказу. 

Падзея на facebook 

Прагляд адбудзецца ў Беларускім Доме 

Уваход вольны



Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение