15 верасня – Іркуцкі беларускі клуб “Крывічы” запрашае на “Дажынкі-2018”

Гэтае свята прысвечанае завяршэнню збору ўраджаю збожжавых. Вас чакаюць тры гадзіны інтэрактыву і пагружэння ў старадаўнюю эпоху нашых продкаў!

У праграме:

  • Усіх жанчын мы навучым жаць сярпом пшаніцу так, як гэта рабілі нашы продкі на працягу двух тысяч гадоў!
  • Будзе праведзены абрад – падзяка Зямлі-карміцельцы!
  • Будзем разам збіраць “Снапа-гаспадара”!
  • Вы пачуеце старадаўнія песні і возьмеце ўдзел у абрадавых карагодах!
  • Пройдзе майстар-клас па традыцыйных беларускіх танцах. Гэтым раз мы вас навучым “новым” танцам, запісаным намі ў этнаграфічных экспедыцыях па вёсках Іркуцкай вобласці, заснаваных беларускімі перасяленцамі!
Вас чакае традыцыйны беларускі абед у полі. Гэты ве-ельмі смачны і здаровы абед нашы продкі бралі з сабой, калі ішлі на працу далёка ад дома. Акрамя гэтага проста ў полі на вогнішчы будуць прыгатаваныя традыцыйная беларуская страва – “сыта”, і беларуская травяная гарбата – “звар”!

Вы не толькі добра прабавіце час, дакранецеся і даведаецеся шмат чаго новага пра традыцыі нашых продкаў, але і смачна паясцё!

Збор у 9:30 у нашым новым офісе па адрасе: вул. Леніна, д. 54, каб. 8.
Ад’езд з Іркуцка 15 верасня а 10-й гадзіне са стаянкі ля фантана з боку Палаца спорту.
Пачатак абраду “Дажынкі-2018” – а 13-й гадзіне.
Працягласць усяго свята – тры гадзіны.
Назад у Іркуцк прыбываем а 19-й гадзіне.

Свята пройдзе паблізу ад беларускай вёскі Тургенеўка Баяндаеўскага раёна Іркуцкай вобласці, за 130 км ад Іркуцка, у полі, якое належыць фермерскай гаспадарцы. Будзем сачыць каб усе ехалі дружна і рушылі калонай, бо самастойна поле знайсці, на жаль, наўрад ці атрымаецца.

Існуе арганізацыйны збор:
600 руб. з чалавека, які едзе з намі на аўтобусе;
400 руб. з чалавека, які едзе на сваёй машыне.
Дзецям да 10 гадоў бясплатна.

З любымі ўдакладняючымі пытаннямі звяртайцеся па тэл.: 8-902-170-68-30. Алег Рудакоў.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение