13 кастрычніка – Прэзентацыя кнігі пра Максіма Танка

13 кастрычніка (пятніца) у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, вул. М. Багдановіча, 13) адбудзецца прэзентацыя кнігі Леаніда Дранько-Майсюка «…Натуральны, як лінія небасхілу», прысвечанай Максіму Танку. Пачатак у 18.30. Уваход вольны.

Архіўная аповесць выдадзеная ў серыі “Кнігарня пісьменніка” ў выдавецтве “Кнігазбор” і прымеркаваная да 105-гадовага юбілею Максіма Танка.

Гэта твор пра беларускага песняра, пра той час (першая палова 1930-х), калі малады Максім Танк жыў у Вільні, супрацоўнічаў з падпольнымі структурамі Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Гэта вынік шматгадовай працы Леаніда Дранько-Майсюка ў віленскіх і мінскіх архівах.

У вечарыне акрамя аўтара возьмуць удзел: літаратары Фелікс Баторын, Анатоль Вярцінскі, Анатоль Сідарэвіч, старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыс Пятровіч.

Праспявае Таццяна Грыневіч-Матафонава.

Запрашаем!

Арганізатары – Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение