27 траўня – 3-ці Міжнародны фестываль “Беларускі Кірмаш-2017” ў Іркуцку

27 траўня ў Іркуцку ў кінатэатры „Художественный“ (вул. Карла Маркса, д. 24) Іркуцкі беларускі клуб „Крывічы“ ладзіць грандыёзную падзею – 3-ці Міжнародны Фестываль „Беларускі Кірмаш-2017“.

На «Кірмаш» збяруцца беларускія творцы і калектывы з усёй Іркуцкай вобласці – усяго каля дваццаці ансамбляў. Дванаццаць майстроў будуць ладзіць майстар-класы па розных накірунках беларускіх рамёстваў.

Гасцямі фестывалю будуць беларускія калектывы з гораду Томска „Барвіначка“ і „Медуніца“, а цвіком „Беларускага кірмаша-2017“ стане выступ музыкі-віртуоза з Беларусі – Сяргея Доўгушава, які выступіць з яскравай праграмай і прадэманструе гучанне старадаўніх беларускіх інструментаў: ліры, дуды, жалейкі.

Усе ахвотныя, незалежна ад узросту, змогуць навучыцца самае меншае пятнаццаці беларускім сярэднявечным і народным танцам.

Уваход і бальшыня майстар-класаў – бясплатныя.


Праз тое, што падтрымку фестывалю прыпынілі меркаваныя спонсары, Моладзевы клуб „Крывічы“ мае патрэбу ў фінансавай падтрымцы. Просім усіх, каму неабыякавая беларуская культура і традыцыя, дапамагчы нам.

Грошы можна пералічыць:

Для фізічных асобаў на Карту Сбербанка VISA ELECTRON (годная да кастрычніка 2018 г.): 4276 8180 1452 1524, альбо на тэлефон Мабільнага банка 89021706830.

Для юрыдычных асобаў (у прызнацэнні плацяжу пазначыць: „пожертвование на уставную деятельность“): Иркутская городская молодёжная общественная организация «Молодёжный клуб Кривичи» р/с 40703810700078137001 в АО «ВостСибтранскомбанк» БИК 042520849, Корсчёт 30101810700000000849 ИНН банка 3808000590// КПП банка 380801001

Алег Рудакоў


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение