Бясплатныя візы на Вольскага ў Вільні да 28 красавіка!

Арганізатары канцэрта Лявона Вольскага з праграмай «172», які мае адбыцца 8 траўня ў Вільні, абвесцілі апошні тэрмін падачы на бясплатныя візы.

Падаць на бясплатную візу (без консульскага збору) у амбасадзе Літоўскай Рэспублікі ў Мінску можна да 28 красавіка ўключна. Падача ў візавых цэнтрах – у Мінску, Брэсце, Гродна, Магілёве, Гомелі, Пінску, Баранавічах, Лідзе – скончыцца на два дні раней – 26 красавіка. У візавых цэнтрах паслуга платная, каштуе 20 еўра.

– Апошні сольны выступ Лявона Вольскага ў Беларусі ў памяшканні ўмяшчальнасцю больш за 300 чалавек адбыўся ў снежні 2010 году. З таго часу ўсе заяўкі на канцэрты ў вялікіх залах і шэрагу малых былі адхіленыя. Таму мы вельмі ўдзячныя МЗС Літвы за візавую падтрымку нашага мерапрыемства, – адзначае арганізатар Зміцер Каспяровіч.

Канцэрт Лявона Вольскага адбудзецца 8 траўня ў клубе Vakaris Vilnius. Разам з калектывам музыка прадставіць вялікую праграму «172», якая ахопіць усе перыяды яго творчасці: ад гурта «Мроя» да найноўшага сольнага альбома «Псіхасаматыка». Кошты квіткоў: танцпляц – 49 руб., месца за столікам – 69 руб.. Пакрокавая інструкцыя па візах і інфармацыя па квітках на сайце www.turmuz.by.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение