9 красавіка – Сустрэча з Сяргеям Бульбам (Чыславым)

У нядзелю 9-га красавіка ў беларускую клюбоўню завітае былы лідар "Белага легіёну" Сяргей Бульба, які да нядаўняга часу насіў прозвішча Чыслаў. Тэмай нефармальнай сустрэчы стануць апошнія падзеі і затрыманні ў Беларусі, а таксама лёс "Белага легіёну".

Калі ласка, далучайцеся, пачатак у 15.00. Адрас: вул. 5 května 1043/32, Praha 4 Nusle, PSČ 140 00

Нагадаем, што спартыўна-патрыятычная арганізацыя "Белы легіён" была створаная (неафіцыйна) ў сярэдзіне 90-х гадоў як адгалінаванне заніклага Беларускага згуртавання вайскоўцаў. Акрамя Сяргея Бульбы заснавальнікам Легіёну быў і Міраслаў Лазоўскі. Мэтай новай арганізацыі было выхаванне націянальна арыентаванай моладзі, добра фізічна падрыхтаванай. Асобым колам Легіёну былі носьбіты сталёвага берэту, дзеля атрымання якога было неабходна прайсці адбор - іспыт як па веданню гісторыі, так і па фізічнай падрыхтоўцы. "Белы легіён" меў структуры ў шматлікіх гарадах Беларусі, яго прадстаўнікі рэгулярна збіраліся на спартовыя вучэнні і заняткі па гісторыі, удзельнічалі ў палітычных акцыях, вадзілі асобныя калоны, адраджалі дударскія традыцыі і дапамагалі Інстытуту гісторыі праводзіць археалагічныя раскопкі. Мелі свой гімн і сцяг. Пэўны час легіянеры былі сілавым складнікам агульнага дэмакратычнага руху - ахоўвалі бяспеку на мітынгах і апазіцыйных сходах. Пад ціскам з боку беларускай і расейскай уладаў арганізацыя паступова распалася, сябры "Белага легіёну" сышлі ў спорт ці ў бізнес, хтосці з'ехаў, напр. у фрацузскі легіён. Сяргей Чыслаў вандруе па свеце, ацэньваючы ўладкаванне высокадухоўных краінаў, а Міраслаў Лазоўскі выдае беларускія кнігі.

Грамадскае аб’яднанне “Пагоня” (Чэхія)


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение