10 траўня – Прэзентацыя кнігі беларускага паэта з Канады Юрася Шамецькі “Непрадказальнае”

10 траўня (пятніца) у Музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца прэзентацыя новай кнігі беларускага паэта з Канады Юрася Шамецькі “Непрадказальнае”. Музычны госць – Андрусь Такінданг. Пачатак а 18-й. Уваход вольны.


01-9165efcaecc7340deec594f90bc7ff49.jpg


Юрась Шамецька нарадзіўся ў Мінску, а з 1997 года жыве і працуе ў Канадзе. Аматары паэзіі ведаюць яго па першай кнізе, названай “Шлях да вяртання”. Другі зборнік вершаў названы метафарычна. Атава — гэта не толькі горад, дзе жыве паэт, але і трава, што вырасла пасля першай касавіцы, якая сімвалізуе вечнае перараджэнне і абнаўленне.

Творы Юрася Шамецькі пашыраюць прастору беларускай паэзіі не толькі геаграфічна, але і канцэптуальна. Кожны, хто прачытае кнігу, зможа пагадзіцца, што яго паэтычнае вяртанне на радзіму адбываецца па-сапраўднаму таленавіта і пераканаўча.

budzma.by