10 лістапада: Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры арганізуе Міжнародны круглы стол, прысвечаны 95-годдзю Інстытута беларускай культуры

Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў рамках Года навукі арганізуе Міжнародны круглы стол, прысвечаны 95-годдзю Інстытута беларускай культуры, які адбудзецца 10 лістапада 2017 года ў г. Мінску.

Інстытут беларускай культуры – вышэйшая шматгаліновая навукова-даследчая ўстанова, першая ў гісторыі Беларусі. Заснаваны ў 1922 годзе ў Мінску на базе Навукова-тэрміналагічнай камісіі Наркамасветы БССР, ён паклаў пачатак акадэмічнай навуцы ў краіне.

Мерапрыемства праводзіцца ў рамках Года навукі.

Мэтай круглага стала з’яўляецца падсумаванне вынікаў развіцця Інбелкульта, асэнсаванне яго значэння для гісторыі БССР і суверэннай Рэспублікі Беларусь, абмеркаванне праблем у вывучэнні гісторыі навукі Беларусі і перспектыў далейшага развіцця.

Асноўныя аспекты круглага стала:

  • Інбелкульт: здабыткі, значэнне, вынікі дзейнасці;

  • дзеячы Інбелкульта: фарміраванне навуковай і творчай інтэлігенцыі;

  • традыцыі Інбелкульта ў развіцці літаратуразнаўства, мовазнаўства, этналогіі, фалькларыстыкі, мастацтвазнаўства;

  • Інбелкульт і сучасны стан беларускай навукі і культуры.

Да ўдзелу ў круглым стале запрашаюцца

гісторыкі, культуролагі, мастацтвазнаўцы, літаратуразнаўцы, мовазнаўцы, фалькларысты, музеязнаўцы, краязнаўцы.

Рэгламент круглага стала.

Даклады – да 15 хвілін, выступленні і паведамленні ў дыскусіях – да 5 хвілін.

Каб стаць удзельнікам круглага стала, неабходна адправіць заяўку не пазней за 20 кастрычніка 2017 года на электронны адрас: inbelkult2017@tut.by.

заяўка

на ўдзел у Міжнародным круглым стале, прысвечаны 95-годдзю Інстытута беларускай культуры

Прозвішча _________________________________

Імя _______________________________________

Імя па бацьку _______________________________

Месца працы _______________________________

Пасада ____________________________________

Вучоная ступень ____________________________

Вучонае званне _____________________________

Назва даклада ______________________________

Выкарыстанне тэхнічных сродкаў (пазначыць якіх)

__________________________________________

Кантактны адрас (+ індэкс) ____________________

Кантактны тэлефон (+ код) ____________________

Е-mail ____________________________________

Браніраванне гасцініцы (так, не) _______________

Вы можаце атрымаць дадатковую інфармацыю па адрасе:

Е-пошта: inbelkult2017@tut.by.

Тэлефон: +37529 522 46 53

Удзельнікам, якiя ўключаны ў праграму круглага стала, будуць дасланы запрашэнні электронным лістом.

Пражыванне, харчаванне і праезд аплачваюцца камандзіруючым бокам.

Умовы прадастаўлення дакладаў для публікацыі.

Тэкст даклада неабходна выслаць па электроннай пошце inbelkult2017@tut.by або прадставіць у аргкамітэт на электронным носьбіце і ў раздрукаваным выглядзе (фармат А4) не пазней за 20 лістапада 2017 года.

Працоўныя мовы круглага стала: беларуская, руская, англійская.

Патрабаванні да афармлення дакладаў:

  • прозвішча і ініцыялы аўтара – паўтлустым курсівам, у дужках назва населенага пункта, краіна – курсівам, выраўноўванне па правым боку;

  • назва даклада (паведамлення) – вялікімі па цэнтры;

  • тэкст – праз прабел, выраўноўванне тэксту па шырыні, абзац 1,25.

  • спіс выкарыстанай літаратуры падаецца пасля асноўнага тэксту праз прабел. Афармляецца па патрабаваннях ВАК РБ.

  • аб'ём даклада разам з рэзюмэ, малюнкамі, здымкамі і да т.п. не павінен перавышаць 8 старонак тэксту фармату А4, Times New Roman, 14 кегль, паўтарачны міжрадковы інтэрвал, тып файла rtf Microsoft Word.

Рэдакцыя пакідае за сабой права адхіляць артыкулы, якія не адпавядаюць прад'яўленым патрабаванням.


Текст сообщения*
Загрузить файл или картинкуПеретащить с помощью Drag'n'drop
Перетащите файлы
Ничего не найдено
Отправить Отменить
Защита от автоматических сообщений
Загрузить изображение