1 сакавіка – Канцэрт у гонар 85-годзя Народнага паэта Рыгора Барадуліна

У лютым 2020 апошняму Народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну споўнілася б 85 гадоў.  Чарадзей беларускай паэзіі, мастак роднай мовы, чалавек-легенда — ужо 6 год, як яго няма з намі. Але жывуць яго вершы, яго поўныя пяшчоты словы, яго закаханасць у сваіх людзей, матулю і малую Радзіму - Вушаччыну.

Сучасныя гурты яднаюцца на сцэне камернай залі “Верхні горад”, каб узгадаць славутага земляка і ў яго гонар заспяваць песні Вушаччыны. У праграме возьмуць удзел фальклорны гурт "Варган", капэла “Колісьнія” і гурт «Vuraj». Гэтым вечарам прагучаць таксама і арыгінальныя творы названых выканаўцаў. 

Полацкі фальклорны гурт "Варган" вядомы дасканалым пераняццем аўтэнтычнай манеры выканання народных спеваў.

Капэла “Колісьнія”, натхняючыся творчасцю старых вясковых музыкаў, выконвае пераважна інструментальны рэпертуар. 

Гурт “Vuraj” экспэрымэнтуе з аўтэнтычным спеўным матэрыялам, ствараючы новыя творы адмысловага гучання.

Павіншуем Народнага паэта разам! Прыходзьце на святочны канцэрт!

1 сакавіка а 19.00
КЗ “Верхні горад”
пл. Свабоды, 23А

Кошт квіткоў: ад 8 – 20 руб

Квіткі тут і тут.

budzma.by