Знакамітую турму на Лукішках у Вільні закрыюць ужо ў ліпені. А грамадзян пусцяць на экскурсіі

Лукішскае СІЗА-турма ў Вільні будзе пераселена ў пачатку ліпеня, паведаміў міністр юстыцыі Эльвінас Янкявічус, паскараючы перанос турмы на паўгода, піша Delfi.

«У пачатку ліпеня закрываецца Лукішская турма. У самым пачатку ліпеня (там не будзе) ніводнага (зняволенага)», сказаў журналістам міністр.

Янкявічус адзначыў, што пасля перасялення турмы тэрыторыя будзе адкрыта гараджанам.

Лукішскі комплекс складаецца з шасці будынкаў, якія знаходзяцца ў цэнтры Вільні.

У турме на Лукішках, пабудаванай у пачатку ХХ стагоддзя, сядзела нямала беларусаў, перш за ўсё калі Вільня ўваходзіла у склад Польшчы, у тым ліку Максім Гарэцкі, Францішак Аляхновіч, Максім Танк, Рыгор Шырма, Барыс Кіт.

nn.by паводле Delfi