Зміцер Сасноўскі: Айчыну і каханне раздзяліць немажліва

Музыка, гісторык і папулярызатар сярэднявечнай музыкі Зміцер Сасноўскі выпусціў складанку беларускіх песень “ Айчына і каханне”.

Пра ідэю праекту распавёў сам выканаўца:

 – Вельмі шмат мы з сябрамі рэгулярна пад гітару спявалі ў родных мясцінах. Узнікла ідэя гэта запісаць. А тут  трапіў ва Украіну, як кажуць, без рук, без ног. У тым сэнсе, што з чым быў, з тым і давялося збягаць з дому. У мяне ўзнікла ідэя, чаму не выкарыстаць гэты час на запіс гэтых патрыятычных спеваў.

Cкладанка песень ад Зміцера Сасноўскага даступная на платформе You-tube.

Вольга Сямашка, „Беларускае Радыё Рацыя“