«Жыве Беларусь!» у Вярхоўнай Радзе Украіны

Народныя дэпутаты Вярхоўнай Рады Украіны падтрымалі беларусаў.

Пра гэта паведаміў у сваім Facebooku народны выбраннік ад Луцка Ігар Гузь, які сярод іншых прамовіў у парламенце краіны-суседкі па-беларуску:

– Жыве Беларусь! Шаноўныя спадары. У гэты час барацьбы за вашу свабоду ўкраінцы з вамі на вуліцах Менска, Берасця, Гародні, Гомеля і Магілёва. Мы з вамі, браты і сёстры, беларусы. Мы ў вашай барацьбе за волю, незалежнасць, свабоду і еўрапейскі выбар беларускага народа. Без вольнай Беларусі не будзе вольнай Україна. Жыве Беларусь!

Украінскія дэпутаты трымалі ў руках як мінімум некалькі дзясяткаў бел-чырвона-белых сцягоў, у адрозненні ад аднаго чырвона-зялёнага які быў у руках дэпутата Віктара Медведчука. У сетцы ён вядомы як «кум Пуціна».

„Беларускае Радыё Рацыя“