Земан прапанаваў Ціханоўскай адкрыць у Празе прадстаўніцтва апазіцыі

Прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан прапанаваў Святлане Ціханоўскай адкрыць у Празе прадстаўніцтва беларускай апазіцыі.

Ціханоўская была ў Празе з візітам з 6 па 10 чэрвеня па запрашэнні спікера Сената парламента. Акрамя Земана яна сустракалася з прэм’ер-міністрам краіны Андрэем Бабішам, з кіраўнікамі абедзвюх палат парламента і міністрам замежных спраў Якубам Кулганекам.

У якасці ганаровага госця яна выступіла на пасяджэнні верхняй палаты парламента.

„Беларускае Радыё Рацыя“