З-за каронавіруса адмянілі беларускія мерапрыемствы на Падляшшы

Таксама адменены беларускія дэкламатарскія і тэатральныя конкурсы для дзяцей і моладзі, кажа намеснік старшыні Беларускага грамадска–культурнага таварыства Васіль Сегень:

– Іншага выйсця не было, як толькі адкласці правядзенне конкурсаў нашых раённых элімінацый у Беластоку і цэнтральных – у Бельску. Калі сітуацыя выправіцца – трэба спадзявацца, што яна выправіцца праз нейкі час, тады будзем завяршаць гэты конкурс. А зараз сітуацыя такая, што адмянілі і правядзенне 18-га сакавіка ў Беластоку, і 25-га – у Бельску.

Дэкламатарскі конкурс для дзяцей і моладзі „Роднае слова” мае адбыцца ўжо 49 раз запар.

Уля Шубзда, “Беларускае Радыё Рацыя”