З герба Беластока прыбяруць „Пагоню”?

Радны Кшыштаф Стаўніцкі ад „Права і справядлівасці” хоча вярнуць гістарычны герб.

На сучасным гербе Беластока, які мае глыбокія гістарычныя карані, выяўлены Белы арол на чырвоным і Пагоня на жоўтым фоне. Але „праблема” палягае на тым, што ён быў нададзены расейскім царом Аляксандрам I у 1809 годзе, хоць і нязначна змяніўся з тых часоў.

Стаўніцкі хацеў бы, каб горад вярнуў першапачатковы герб – Грыфа з ініцыяламі Яна Клеменса Браніцкага. Ён адзначае, што герб быў нададзены каралём Аўгустам III у 1749 г.

У якасці абгрунтавання прыводзіцца меркаванне геральдычнай камісіі, якая ўжо некалькі разоў выказвалася за вяртанне гістарычнага герба, негатыўна ацэньваючы сучаснасны.

05-img_9314.jpg

Гэта ўжо не першая спроба змены герба. У 2012 годзе падобная ініцыятыва сыходзіла ад тагачаснага кіраўніка рады горада Владзімежа Кусака ад „Грамадзянскай платформы”.

“Беларускае Радыё Рацыя” паводле bialystokonline.pl