Вынікі 45-га агульнага Зьезду Згуртаваньня беларусаў Канады

12 лістапада ў Беларускім грамадзка-рэлігійным цэнтры ў Таронта адбыўся 45-ы звычайны агульны Зьезд Згуртаваньня Беларусаў Канады.

Дэлегаты Зьезду выслухалі і абмеркавалі справаздачы Галоўнае Управы ЗБК, яго аддзелаў, Скарбніка і Нагляднае Рады. Зьезд вызначыў асноўныя накірункі дзейнасьці арганізацыі на наступныя тры гады і абраў новыя кіраўнічыя і кантрольныя ворганы арганізацыі.

На пасаду Старшыні Галоўнае Управы абраная сп. Алена Лявончанка.
У склад новае Галоўнае Управы ўвайшлі Дзьмітры Эльяшэвіч (Сакратар), Вера Еўдакімчык (Скарбнік), а таксама Пётра Мурзёнак, Сяргей Мазгавы, Павал Малышэўскі і Надзея Дробіна.

На пасаду Старшыні Нагляднае Рады абраны Руслан Качаткоў. У кантрольны ворган ЗБК таксама ўвайшлі Аляксандр Каралькевіч (Сакратар) і Наталія Баркар (Сябра).

Галоўная Управа ЗБК